Нешчасливасць (на белорусском языке) :: Кафка Франц
Страница:
3 из 6
I да таго ж: было ўжо сказана, што дзверыя зачынiў. Вы што думаеце, толькi Вы ўмееце зачыняць дзверы? Я iх нават на ключ замкнуў.
- Тады добра. Болей мне нiчога i не трэба. На ключ, можа, i не варта было... Уладкоўвайцеся, раз Вы ўжо тут. Вы - мой госць. Можаце цалкам мне давярацца. Смялей. Будзьце як дома. Хочаце - заставайцеся тут, хочаце - iдзiце сабе: я анi не збiраюся Вас прымушаць. Дый цi трэба мне казаць пра гэта? Хiба Вы мяне так дрэнна ведаеце?
- Ды не. Вам сапраўды не трэба было казаць пра гэта. Вы нават не павiнны былi казаць... Я ж дзiця, нашто столькi валтузнi каля мяне?
- Ну, гэта й не так кепска. Вядома ж, дзiця... Але ж Вы не такое ўжо i малое. Вы зусiм дарослы. Каб Вы былi дзяўчынаю, Вам не варта было б вось так проста зачыняцца ў адным пакоi са мной.
- Пра гэта нам няма чаго турбавацца. Я толькi хацеў сказаць: тое, што я Вас так добра ведаю, не надта мяне баронiць; проста Вам не трэба высiльвацца, каб манiць мне. Тым не менш Вы дагаджаеце мне. Кiньце гэта, заклiкаю Вас, кiньце. Мне пачынае здавацца, што я не ведаю Вас - так, каб паўсюды i ўвесь час - тым больш у гэткай цемры. Было б лепш, каб Вы запалiлi святло. Не, лепей не трэба. Ва ўсякiм разе, я сабе зазначу, што Вы ўжо мне пагражалi.
- Што? Я - Вам пагражаў? Ну што Вы! Я ж такi рады, што Вы нарэшце тут, у мяне. Я кажу "нарэшце", бо ўжо такая позняя пара. Мне неяк няўцям, чаму гэта Вы прыйшлi так позна? Ну, i зусiм мажлiва, што я ад радасцi нагаварыў тут не ведаю чаго, а Вы гэта адпаведна зразумелi.
|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|