Нешчасливасць (на белорусском языке) :: Кафка Франц
Страница:
6 из 6
Мой знаёмы стаяў мiж тым ужо так высока, што, каб бачыць мяне, мусiў нагiнацца пад пралётам лесвiцы.
- I ўсё ж, - сказаў я яму, - калi Вы прагонiце адтуль, зверху, мой прывiд, мiж намi ўсё будзе скончана, назаўсёды.
- Ды не, я пажартаваў, - сказаў ён i зноў выпрастаўся.
- Вось гэта добра, - прамовiў я i мог нарэшце iсцi гуляць са спакойнаю душой.
Але яе, маю душу, апанавала самота; з гэтае прычыны я зноў падняўся ў свой пакой i лёг спаць.
|< Пред. 2 3 4 5 6 >|