Нешчасливасць (на белорусском языке) :: Кафка Франц
Страница:
4 из 6
Тое, што я гаварыў менавiта так, магу пацвердзiць хоць дзесяць разоў; напраўду, я пагражаў Вам усiм, чым Вы хочаце. ...Толькi, далiбог, не трэба спрэчак! ...Але як Вы маглi ў гэта паверыць? Як Вы маглi так пакрыўдзiць мяне? Чаму гэта Вам так хочацца сапсаваць гэту нейкую там хвiлiну, што Вы тут, у мяне? Чужы чалавек i той паводзiў бы сябе больш ветлiва, чым Вы.
- Разумею, гэта не было мудра. Такi блiзкi Вам, як гэта ўвогуле магчыма камусьцi чужому быць Вам блiзкiм, я паводле сваёй натуры. Пра гэта Вы, зрэшты, ведаеце; навошта тады гэты жаль? Калi Вам хочацца ламаць камедыю, дык адразу скажыце; я пайду адсюль.
- Во як? I ў Вас хапае адвагi казаць мне пра гэта? Бачу, у Вас яе трохi зашмат. Дый, урэшце, Вы ў маiм пакоi. Вы ўшчаперылiся, як той вар'ят, пальцамi ў маю сцяну. Мой пакой, мая сцяна! Да таго ж усё, што Вы тут казалi, - гэта не толькi нахабства, гэта проста смеху варта. Вы кажаце, што гэта Вашая натура прымушае Вас так гаварыць са мною. Няўжо праўда? Вашая натура Вас прымушае? Што ж, вельмi гжэчна з боку Вашае натуры. Ваша натура - яна ж i мая, i калi я паводле сваёй натуры прыязны з вамi, дык i Вам нiхто не дазваляў быць iншым.
- Што, вось гэта i ёсць прыязнасць?
- Я кажу пра тое, што было.
- Хiба Вы ведаеце, якi я буду пасля?
- Я нiчога не ведаю.
I я, падышоўшы да маленькага стала, запалiў на iм свечку. Тады нi электрычнасцi, нi газу ў мяне ў пакоi не было. Я трохi пасядзеў каля стала, потым, стамiўшыся ад гэтага, падняўся, накiнуў на плечы палiто, узяў з канапы капялюш i дзьмухнуў на свечку. Выходзячы з пакоя, зачапiўся за ножку крэсла.
|< Пред. 2 3 4 5 6 След. >|