Незалежнасьць - гэта (на белорусском языке)   ::   Орлов Владимир

Страница: 2 из 5

I гэтыя заявы не трэба будзе губляць тры разы дырэктару й два - сакратарцы, i першы верасьнёвы дзень ты не пачуеш на ўрачыстай лiнейцы, што "год от года хорошеет материально-техническая база нашей школы", а прыйшоўшы ў сваю клясу не даведаесься, што дзякуючы няўхiльнаму клопату партыi й ураду, у вас на ўсю клясу толькi адзiн лемантар i дзьве "матэматыкi" на роднай мове.

Незалежнасьць - гэта калi твая дружына ня будзе змагацца за права насiць iмя Паўлiка Марозава цi Аляксандра Мясьнiкова, бо ўсе вы цудоўна ведаеце, як любiў свайго татку Паўлiк i як любiў беларусаў Мясьнiкоў.

Незалежнасьць - гэта калi ты будзеш студэнтам i на лекцыi па вышэйшай матэматыцы твой смуглявы раўналетак з Мадагаскару, якi вучыцца за грошы сваёй, а не тваёй краiны, нахiнецца да цябе i запытае, што значыць слова "iмавернасьць", i ты па-французку растлумачыш яму.

Незалежнасьць - гэта калi ты будзеш служыць у войску не далей за памежны горад цi вёску твае зямлi, затое табе нiколi не загадаюць фарбаваць траву i прыбiраць тэрыторыю "вот от сюда и до обеда". У нядзелю ты зможаш прыехаць да бацькоў цi да свае дзяўчыны, затое нiхто не назаве цябе "бульбашом", а твайго сябра - "черножопым" за тое, што вы думаеце й гаворыце ў сьне па-свойму, i выдатнiкi баявой i палiтычнай падрыхтоўкi ня будуць у працэсе гэтай падрыхтоўкi рабiць табе "велосипед", i табе нiколi не загадаюць гастрыць сапёрную рыдлёўку, каб акапацца ў Баку цi ў Тбiлiсi.

|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]