Незалежнасьць - гэта (на белорусском языке) :: Орлов Владимир
Страница:
3 из 5
Незалежнасьць - гэта калi твая дзяўчына кажа, што хоча на выходныя ў Вену, i ты з чыстым сумленьнем абяцаеш ёй, што ў суботу вы вып'яце кавы насупраць палацу Шонбрун, i ведаеш, што перад вашай вандроўкаю нiхто не будзе высьвятляць у цябе, цi быў ты ў дзяцiнстве жыдом, а таксама, цi быў ты раней за мяжою i калi вярнуўся адтуль, дык зь якой мэтаю.
Незалежнасьць - гэта калi на Дзяды, у Дзень памяцi продкаў, ты iдзеш на могiлкi й ведаеш, што паставiш сьвечку й пакладзеш кветкi, а ня станеш удзельнiкам выпрабаваньня балёнчыкаў з нэрвова-паралiтычным газам цi новае мадэлi гумовага дручка.
Незалежнасьць - гэта калi твой сын прынёс са школы пяцёрку па гiсторыi i ты хвалiш яго за гэтую пяцёрку, бо ведаеш, што ён атрымаў яе не па тым прадмеце, дзе вучаць пра Лядовае пабоiшча i перамогу калектывiзацыi, а па тым, дзе вучаць пра Грунвальдзкую бiтву, якая ўратавала твой народ ад сьмерцi, i кажуць праўду пра тую ўладу, што растраляла твойго дзеда й задушыла голадам тваю бабулю.
Незалежнасьць - гэта калi да цябе завiтае сьпявак зь Ню-Ёрку, i ты вып'еш зь iм добрую чарку вiшнёўкi, i пасьля ветлiвыя дзяцькi ў цывiльным не запрапануюць табе падрабязна напiсаць, дзе й што вы пiлi й каго пры гэтым лаялi.
Незалежнасьць - гэта калi ты пазбаўлены магчымасьцi пачуць, як твой прэзыдэнт вучыць з экрану суайчыньнiкаў: "Хто как хацiт, той так i гаварыт", бо твой прэзыдэнт - чалавек пiсьменны i хоць адну мову ўсё ж ведае.
|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|