Ноч, кали папараць цвице (на белорусском языке)   ::   Колас Якуб

Страница: 2 из 4

Яны рабiлiся слугамi суседзяў i ўжо стыдалiся прызнаваць сябе дзецьмi тутэйшых людзей.

На шчасце тутэйшых людзей, не ўсе iх дзецi траплялi ў гэтыя школы i не ўсе яны мелi падатлiвую натуру. Сярод iх сустракалiся i такiя, з каго нават школы не мелi сiлы выкурыць дух тутэйшых людзей, бо гэта былi шчырыя дзецi свайго народа.

Такiм шчырым сынам свайго народа быў i гэты Юнак. Аб iм ужо i казка зложана, а я хачу толькi пераказаць яе сваiмi словамi.

Як вядома, героi казак вельмi часта з'яўляюцца на свет у вынiку тых цi iншых надзвычайных праяў або маюць на сабе якi-небудзь надзвычайны знак. I ўжо адна гэта надзвычайнасць робiць iх адразу героямi. Нiчога такога не было з нашым героем. I бацькi яго былi звычайныя тутэйшыя людзi. Хiба, можа, надзвычайным было толькi тое, што хлопчык радзiўся нейк летам, у той час цi блiзка таго, калi зацвiтае папараць. Ён нават i iмя даў сабе сам: iмя тае ночы, калi цвiце папараць.

Гэтая маленькая рысачка ў жыццi нашага героя, здавалася, сама па сабе не мела вялiкага значэння. Але гэта не так: часамi самае маленькае знаходзiцца ў блiзкай i цеснай сувязi з самым вялiкiм. Трэба толькi ўмець знайсцi месца iх стыку. Так было i тут.

У тую самую ноч, калi зацвiтае папараць, - я толькi пераказваю тое, што ўжо зложана ў казках тутэйшымi людзьмi, - пазбiралiся на сходку русалкi, лясун, ваўкалакi, вадзянiк, дамавiк, зданi i чараўнiкi розных гатункаў. Сход адбываўся на беразе аднаго вельмi прыгожага возера, атуленага задуменнем кучаравых сосен.

|< Пред. 1 2 3 4 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]