Ноч, кали папараць цвице (на белорусском языке)   ::   Колас Якуб

Страница: 3 из 4

На гэтым возеры разаслаў месяц свой танюсенькi белы кужаль, а зоркi пасыходзiлi з неба i купалiся ў блiскучых пералiвах вады, бы тыя дыяментавыя кветачкi. Iм хацелася паслухаць, аб чым будзе гаварыць сход.

Аб Юнаку была гутарка тут.

Усiм спадабалася якраз тое, што гэты Юнак даў сабе iмя ночы, калi цвiце папараць i калi фантастычныя iстоты праводзяць свае сходы. I цяпер яны думалi, якi падарунак зрабiць Юнаку.

Старшынёю сходу быў Лясун.

- Дык хто чым хоча парадаваць Юнака? - спытаў ён.

Русалкi сказалi:

- Мы навучым яго спяваць прыгожыя песнi, бо песнi ва ўсiх выпадках жыцця патрэбны чалавеку. З песнямi лягчэй на свеце жыць. "Адвечная песня".

- I аб нас ён песню зложыць, - дадала адна русалка.

- Я падарую яму "Жалейку", - азваўся Дамавiк. - Струмант гэты хоць i просты, але я навучу Юнака граць так, каб тутэйшыя людзi зачароўвалiся iгрою i прыходзiлi да свядомасцi, чаму так сталася, што яны не гаспадары ў сваёй хаце.

- А я дам яму "Гуслi", - сказаў Вадзянiк. - Няхай апявае былую славу свайго народа i закiдае ў сэрца яго iмкненне заняць пачэснае месца мiж славянамi.

Слухаў месячык гэтую размову. Яму таксама захацелася хоць чым дапамагчы Юнаку, i ён сказаў:

- А я пайду з iм "Шляхам жыцця" i буду асвятляць дарогу, каб яму лягчэй было прабiвацца. Ён убачыць "Раскiданае гняздо" свае айчыны i раскажа аб iм людзям. Калi ён прыстане ў дарозе, я палажу яго спаць на высокiм кургане i навею яму чароўны "Сон на кургане". У дарозе ж ён спаткаецца з мiлаю "Паўлiнкаю" i расказам аб ёй людзей падвяселiць.

Выступiў i пануры Ваўкалак.

|< Пред. 1 2 3 4 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]