Ноч, кали папараць цвице (на белорусском языке)   ::   Колас Якуб

Страница: 4 из 4



- Умяне крэпкiя, гонкiя ногi. Я пiшу па зямлi сотнi, тысячы вёрст. Я занясу на край свету яго песнi i думкi. Я дам яму словы гневу i абурэння, каб молатам бiлi яны па струнах сэрца таго, хто прадае сваю айчыну.

- Я дам яму голас вечавога звона, - сказаў адзiн чараўнiк. - Грымотамi будзе ён гучаць па ўсiм краi i за яго межамi.

- А мы саўём вянкi яго песням з ранiшнiх рос i сямiколерных вясёлак, сказалi зоры.

- А я што дам яму? - узяў слова сам старшыня. - Я загадаю маiм пушчам-лясам расказаць яму пра свае адвечныя тайнасцi. Я авею яго песнi шумам бароў. Iх украсаю будзе мудрасць векавечных дубоў. Я дам яму гарт i цвёрдасць граба, каб да канца Юнак быў верным свайму народу. I ён пакiне народу вялiкую "Спадчыну". Давайце ж панясём яму свае падарункi.

Усе паднялiся, пайшлi да Юнака i пазносiлi яму шчодрыя дары.

А тым часам свiтаць пачынала. Пакiнулi зоры сваё купанне. Месяц за беражок зямлi закацiўся.

Узышло сонейка. Мiльёны яго радасных смехаў рассыпалiся па зямлi i задрыжалi ў росах. Зiрнула сонейка на бераг возера, дзе сход адбываўся, i так весела-весела ўсмiхнулася - даведалася сонейка, што тут рабiлася.

- Хвалю iх за тое, што яны так багата Юнака адарылi, - сказала сонейка. Я скажу сваiм хмаркам, каб не засланялi яны неба ў купальскую ноч: няхай гэтыя сходы пры ясным небе адбываюцца.

|< Пред. 1 2 3 4 >|

Java книги

Контакты: [email protected]