Ноч пры дарозе (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 21 из 26



Тое, што бачыў у яе вачах i ў рысах твару рыжы, апотым i цыганы i што навяло на першага страх, а другiх прымусiла пакiнуць сярод ночы карчму, прыняло цяпер больш выразны характар, вочы яшчэ больш падвярнулiся пад сябе.

- Зараза страшная, былi такiя здарэннi, - сказаў Мiкiтка.

Кузьма раптоўна выпрастаўся, замаргаў вачыма i цiха сказаў:

- А братачка ж... Уласка...

Улас усхвацiўся з пасцелi i падбег к Кузьме. Потым прайшоў па хаце, апусцiўшы рукi, i па выразу твару падобным стаў да рыжага. Ён яшчэ некалькi разоў прайшоў па хаце, зморшчыў лоб i тут раптам стаў на адным месцы, задзёр твар угору, падняў палец i застукаў iм сабе па носе.

- Ага, - сказаў ён нi то сумлiва, нi то весела, - ага!..

Усяго яго, як маланка, пранiзала думка, пакрыўшая сабою ўсё. I ён падышоў к Кузьме, хлопнуў яго па плячы i шапнуў:

- Бярэм манаткi i марш!

Яны стукалi ботамi, абуваючыся, званiлi пiлою, бразгалi напiльнiкамi.

- Куды вы, браткi, чаго?! - крыкнуў Мiкiтка, стаўшы на сваiм кажуху.

Было нешта такое ў яго голасе, што вызвала ў жабрака думку, што тут робiцца нешта надзвычайнае - стогнуць, бразгаюць сярод ночы, крычаць не па-людску... Ён зноў абярнуўся на хату вачыма i глянуў на вiсячую сярод хаты лямпу. Можа ён зноў лёг бы драмаць, але ўбачыў пiльшчыкаў, з клункамi за плячыма, гатовых у дарогу.

- А дзе ж цыганы? - запытаў ён нясмела.

- Уга-а-а, - адказаў Мiкiтка, - тыя ўжо чорт ведае дзе, - першымi за ўсiх уцяклi.

Жабрак узняўся з пасцелi, а Мiкiтка загрукаў кулаком у дзверы, за якiмi спалi прыехаўшыя з iм.

|< Пред. 19 20 21 22 23 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]