Ноч пры дарозе (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
20 из 26
Ён не глянуў нават на грошы, не пацiкавiўся, колькi яму цыган палажыў iх на стол, не выйшаў нават вароты зачынiць за цыганамi. Ён толькi чуў, як загрукаў на двары калясьмi цыганскi воз па прымёрзшай зямлi, i тады падняўся i стаў хадзiць па хаце.
А цыганы, выехаўшы за вароты, зноў загаварылi. Яны адчувалi сябе лёгка, як бы ўцёкшы ад вялiкай бяды.
Выехаўшы ў поле, адзiн падпоўз па саломе к перадку i моцна пагнаў конi па сухой, асвечанай трохi асеннiмi зорамi дарозе, а другi весела падсвiстваў у такт стуку конскiх капытоў.
Ад стогнаў хворай кабеты прачнуўся i жабрак. Ён падняў трохi голаву, высунуўшы яе з-пад халата, i паглядзеў на хату. Кабета ляжала на падлозе, Мiкiтка падсунуў ёй пад голаў нейкую вопратку, а сам пайшоў на сваё месца, сеў там i стаў кiвацца ўзад i ўперад, як бы разгадваючы трудную задачу.
Разгледзеўшы ўсё гэта, жабрак павярнуўся вачыма к сцяне, падцягнуў каленi к самай барадзе, увесь сагнуўся, скорчыўся, стараючыся нiчога не чуць, нiчога не бачыць, як можна менш займаць месца, нiкому не замiнаць i быць нi для каго незаметным.
Але заснуць ужо яму не ўдалося.
Прачнулiся пiльшчыкi. Мiкiтка ўсё кiваўся... стараўся да нечага дадумацца. Аж скура на лбе ў яго сабралася ў тры глыбокiя маршчыны.
Першым падняўся Кузьма, каб паглядзець, хто гэта i чаго стогне. Ён угледзеў кiваючагася Мiкiтку.
"Нешта некае тут ёсць", - падумаў ён i штурхануў пад бок соннага Ўласа. Той падняў голаў, з маўчлiвым запытаннем у вачах. Кузьма стаяў ужо, нагнуўшыся, над хворай.
|< Пред. 18 19 20 21 22 След. >|