Ноч пры дарозе (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
3 из 26
А ў здаровыя ясныя днi "баб'яга лета", калi белае павуцiнне блытаецца ў iржышчы за гумнамi, плавае ў чыстым сiнiм паветры, звон пiлы гучна аддаецца ў прасторы.
Весела робiцца за працаю тады...
У пору, калi восень гатавалася ўжо ўступiць месца зiме, работы па вёсках больш яшчэ стала...
Было хоць ясна ад сонца, але холадна.
Начамi былi першыя марозы, але ў палях мала было iм што замарожваць восень была сухая.
Па аўсяным iржышчы, каля хутароў, цягалiся крыклiвыя гусi, а ў чыстым полi i на паплавах панавалi вясёлыя вароны.
Буян-вецер радасна гайсаў па полi, пераскакваў цераз кусты, з песняй забягаў наперад, зазiраў холадам у вочы, трапятаўся за каўняром, блытаўся ў вусах i бародах. Чуць-чуць ад яго пазвоньвала за плячыма пiла; боты стукалi размерана, паважна.
- От каб дзе, здаецца, на адным месцы засесцi, не люблю цягацца. Каб дзе гаспадарку якую завесцi, - сказаў Кузьма.
- Па мне, - адказаў Улас, - можна засесцi, можна i хадзiць. Мне ўсё роўна. А пакуль што добра было б прыпынiцца дзе сягоння на работу, цягнуцца далёка ахвоты няма ветрам такiм - у вочы сыпле i з ног збiвае.
- I ўсяго табе?
- Усяго. Табе другое дзела. Прывык ты к аднаму месцу з малых дзён. А мне ўсё роўна.
- Трэба будзе ў вёсцы якой паклапацiцца, каб на вясну зямлi кавалак адвялi - там i засяду, калi гранiца дадому не адкрыецца. Зiмою падумаю.
- Падумай сабе... А сяла не вiдаць нiдзе... Заварочваецца як бы вецер з другога боку...
Потым змоўклi i цiха iшлi далей, аддаўшыся глухой дарозе - куды прывядзе... Як дарога крута спусцiлася ўнiз, узышлi на мосцiк над вузкаю рэчкаю.
|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|