Падзенне (на белорусском языке) :: Камю Альбер
Страница:
36 из 117
Няблага, праўда? I яшчэ быў выпадак, таксама ў гэты час: аднаму аўтамабiлiсту, якi горача падзякаваў мне за дапамогу, я адказаў, што на маiм месцы кожны зрабiў бы iначай. Я, вядома, хацеў сказаць: нiхто не зрабiў бы iначай. Але гэтая агаворка яшчэ доўга мне кроiла сэрца. Бо ў сцiпласцi мне сапраўды не было роўных.
Аднак, калi сказаць шчыра, дарагi суайчыннiк, я заўсёды лопаўся ад самахвальства. "Я, я, я", - вось лейтматыў майго чароўнага жыцця, якi чуўся ва ўсiм, што б я нi казаў. Я не мог прамовiць i слова, каб не пахвалiцца. Але рабiў гэта з нечуванаю сцiпласцю, сакрэтам якой валодаў дасканала. Сапраўды, усё жыццё я адчуваў сябе ўсемагутным i вольным. Я лiчыў сябе вызваленым ад абавязкаў да iншых па той простай прычыне, што, на маю думку, я быў вышэйшы за iх. Мне заўсёды ўяўлялася, што я разумнейшы, я ўжо гэта казаў, але, апроч таго, я меркаваў, што я i болей чуллiвы, болей спрытны, што я высакакласны стралок, непараўнальны вадзiцель, найлепшы каханак. Нават у тых абласцях, дзе мне было лёгка выявiць сваю слабасць, напрыклад - у тэнiсе, дзе я быў не больш чым пасрэдны партнёр, я не мог перашкодзiць сваёй думцы, што, каб у мяне стала часу патрэнiравацца, я пераўзышоў бы найлепшых гульцоў. Я прызнаваў у сабе толькi свае перавагi, i гэтым тлумачылiся мае лагоднасць i дабрадушнасць. Калi ж я i займаўся справамi iншых, дык толькi з чыстай паблажлiвасцi, абсалютна дабравольна, што яшчэ больш павялiчвала мае заслугi, i я падымаўся на новую прыступку ў любвi да самога сябе.
Разам з гэтымi я адкрыў сабе некаторыя iншыя iсцiны. I ўсё гэта адбылося пасля таго вечара, пра якi я вам гаварыў.
|< Пред. 34 35 36 37 38 След. >|