Падзенне (на белорусском языке) :: Камю Альбер
Страница:
45 из 117
Ды што я кажу! Менавiта дзеля дзесяцiхвiлiннай, i асаблiва калi я быў упэўнены, што пазней мы нiколi не ўбачымся. Безумоўна, i тут былi свае прынцыпы. Ну, напрыклад, сябрава жонка лiчылася ў мяне свяшчэннаю. Iначай кажучы, я ўжо загадзя прынамсi, за некалькi дзён - i прычым абсалютна шчыра, пераставаў адчуваць да яе мужа ўсякiя сяброўскiя пачуццi. Можа, гэта трэба назваць не пачуццёвасцю, а неяк iначай? Бо ў пачуццёвасцi, здаецца, нiчога агiднага няма. Але давайце не будзем судзiць строга i назавём гэта проста своеасаблiвай фiзiчнай заганай нечым накшталт прыроджанай няздольнасцi бачыць у каханнi нiчога iншага, апроч звычайнага сексу. Такая загана, увогуле, - даволi зручная рэч. У спалучэннi з маёю здольнасцю ўсё забываць яна толькi спрыяла маёй свабодзе. Яна надавала мне гэткi спакойны, адчужаны выгляд абсалютна незалежнага чалавека, i гэта было зарукай маiх новых поспехаў. Я быў далёкi ад рамантычнасцi i менавiта праз гэта пастаянна даваў падставы для дамаганняў розных рамантычных паненак. Па-мойму, тут нашы прыяцелькi маюць нешта агульнае з Банапартам: яны заўсёды ўпэўнены, што перамогуць там, дзе ўсе да iх цярпелi паражэнне.
У сваiх адносiнах з жанчынамi я наталяў не толькi сваю пачуццёвасць, але i задавальняў сваю прагу да гульнi. Жанчыны падабалiся мне перш за ўсё як добрыя партнёркi ў своеасаблiвай гульнi, якая, увогуле, была даволi-такi бязвiннаю. Я арганiчна не пераносiў нуды i цанiў у жыццi толькi ўцехi.
|< Пред. 43 44 45 46 47 След. >|