Падзенне (на белорусском языке) :: Камю Альбер
Страница:
83 из 117
Па гэтай самай прычыне першая ж сапраўдная каханка пазбаўляе маладых ад метафiзiчных трывог, а некаторыя шлюбы, якiя, па сутнасцi, афiцыйна дазваляюць распусту, ператвараюцца ўмарудныя хаўтуры па адвазе i вынаходлiвасцi. Але, мiлы дружа, мяшчанскi шлюб абуў нашу краiну ў пантофлi i хутка прывядзе яе да брамы ў нябыт.
Я перабольшваю? Ну, можа быць, не ведаю. Я толькi хацеў расказаць пра тую палёгку, якую прынеслi мне некалькi месяцаў оргiй. Я жыў нiбыта ў тумане, скрозь якi смех прабiваўся так глуха, што нарэшце я наогул перастаў яго чуць. Абыякавасць, якая i раней займала столькi месца ў маёй душы, цяпер не сустракала ўжо нiякага супрацiўлення i ператварылася ў сапраўдны склероз. Пачуццi знiклi! Запанаваў роўны i заўсёды аднолькавы настрой, цi, дакладней кажучы, - настрой таксама знiк. Падобна да таго, як лёгкiя ў сухотнiка, калi ён ачуньвае, ссыхаюцца i пацiху душаць свайго шчаслiвага ўладальнiка, так i я, акрыяўшы, цiхамiрна канаў. Я па-ранейшаму зарабляў на хлеб сваiм рамяством, але рэпутацыя ў мяне была ўжо добра падмочаная маiм словаблудствам, а рэгулярнай практыцы замiнала беспарадкавае жыццё. Цiкава заўважыць, што за начныя прыгоды мяне папракалi намнога менш, чым за моўныя вольнасцi. Чыста рытарычныя заклiкi да Бога, якiя я часам дазваляў сабе ўжываць у прамовах, выклiкалi ў маiх клiентаў нешта накшталт недаверу. Яны, напэўна, баялiся, што неба не здолее абаранiць iх iнтарэсаў гэтак жа добра, як адвакат, якi бездакорна ведае Статут. Адсюль недалёка было прыйсцi да высновы, што мае заклiкi да ўсявышняга тлумачацца звычайным невуцтвам. Менавiта да такой высновы i прыйшла мая клiентура, i колькасць яе адразу паменшылася.
|< Пред. 81 82 83 84 85 След. >|