Падзенне (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 99 из 117



"У каго сярод нас больш за ўсё слабасцей?" - запытаўся ён. Дзеля жарту я падняў руку, i аказалася, што нiхто болей гэтага не зрабiў. "Ну што ж, сказаў ён, - Жан-Батыст падыдзе". Не, ён сказаў не так, бо ў мяне тады было iншае iмя. Проста ён сказаў, што, каб прызнацца ў сваiх слабасцях, як гэта зрабiў я, чалавек павiнен валодаць бясспрэчнымi вартасцямi, i таму ён прапаноўвае выбраць мяне. Каб прыняць удзел у гульнi, усе пагадзiлiся. Але, кажучы праўду, зроблена гэта было не без пэўнай сур'ёзнасцi, бо наш Дзюгэсклен усё ж уразiў нас сваiмi прамовамi. Ды i сам я, дарэчы, не лiчыў гэта такiм ужо смешным. Па-першае, мне здавалася, што гэты малы прарок мае ў нечым рацыю, а па-другое, ад бязлiтаснага сонца, працы на змор i вечнай бойкi за ваду мы ўсе ўжо былi крыху ненармальныя. Як бы то нi было, але, уступiўшы ў духоўны сан я з кожным тыднем усё сур'ёзней выконваў свае папскiя абавязкi.

У чым яны заключалiся? Далiбог, яны хутчэй нагадвалi абавязкi начальнiка групы цi сакратара партыйнай ячэйкi. Патроху ўсе, i ў тым лiку няверуючыя, прызвычаiлiся мне падпарадкоўвацца. Дзюгэсклен пакутаваў - я палягчаў яму пакуты. З часам я пачаў заўважаць, што быць папам не так лёгка, як гэта здаецца. I ўчора, з такою пагардай гаворачы пра нашых братоў-суддзяў, я таксама падумаў пра гэта. Галоўнай праблемай у лагеры было размеркаванне вады, а ў нас тады стварылася вельмi многа розных груповак - i палiтычных, i рэлiгiйных, - i кожная iмкнулася паспрыяць сваiм аднадумцам.

|< Пред. 97 98 99 100 101 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]