Падзенне (на белорусском языке) :: Камю Альбер
Страница:
100 из 117
Таму i я мусiў дбаць пра сваiх, што само па сабе ўжо быломаленькiм адхiленнем ад боскае роўнасцi. Але поўнай роўнасцi я не мог дабiцца нават сярод сваiх. Я заўсёды быў вымушаны даваць перавагу таму цi iншаму таварышу ў залежнасцi ад стану яго здароўя цi ад цяжкасцi выкананай iм працы. А такiя адрозненнi могуць завесцi вельмi далёка, паверце. Здаецца, я ўсё-ткi страшэнна стамiўся, у мяне ўжо няма нiякага жадання ўспамiнаць пра ўсё гэта. Словам, аднойчы я пераступiў гэту небяспечную мяжу i выпiў ваду, якая прызначалася смяротна хвораму таварышу. Не-не, гэта быў не Дзюгэсклен - ён, здаецца, памёр раней, бо вельмi сябе ва ўсiм ушчамляў. I дарэчы, каб гэта быў ён, я, можа быць, устрымаўся б ад падобнага ўчынку, бо ўсё-ткi яго любiў. Прынамсi, мне так здаецца. А тады я ваду выпiў, можаце не сумнявацца. Я пераканаў сябе, што патрэбен другiм больш за таго, хто ўсё роўна ўжо мусiў памерцi. Я павiнен быў захаваць сябе дзеля iх. Вось так, шаноўны, i нараджаюцца iмперыi i веравызнаннi: дарогу iм асвячае смерць. А цяпер, каб трохi выправiць тое, пра што я казаў учора, я хачу вам паведамiць адну цiкавую думку, якая ўзнiкла ў мяне падчас гэтага расказу (дарэчы, я ўжо i сам не ведаю, напраўду я перажыў гэтую гiсторыю цi яна мне толькi прыснiлася). А думка вось якая: папу трэба дараваць. Па-першае - таму, што гэта неабходна яму больш за другiх. А па-другое - таму, што гэта адзiны спосаб стаць вышэй за яго.
Паслухайце, а вы добра зачынiлi дзверы? Добра? Праверце, калi ласка. Ну, дзякуй, а то ў мяне, ведаеце, комплекс незачыненых дзвярэй.
|< Пред. 98 99 100 101 102 След. >|