Пошуки будучыни (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
11 из 228
- Добра, - адказаў ён, - пакуль ты ўправiшся, дык я воз абладжу.
- Мне яшчэ трэба карову падаiць.
З якой ахвотай ён узяўся за работу! Як гэта ўсё добра! Ён прымацован да нейкай справы, i надалей адышла неабходнасць выбiрацца ў невядомую дарогу шукаць немаведама чаго ў беспрытульным свеце. Ён абгледзеў воз: стары ён быў, раз'езджаны, паламаны. Пакуль у дарогу - трэба яшчэ пазмацоўваць яго. Ён за гэта i ўзяўся. Пасля пайшоў да коней. Конi паелi сена i абнюхвалiся. З выглядам знаўцы гэтай справы ён падняў Вольчынаму каню верхнюю губу i агледзеў зубы. Вымасцiў сенам воз, напаiў конi i запрог у воз свайго каня. Снедаючы разам з салдатам i Волькаю, ён сказаў да яе:
- Твой конь вельмi стары, я яму ў зубы глядзеў. Дзiва што ён такi худы, у яго жаваць няма чым.
- I твой худы, - адказала яна.
- Але ён малады, яму ўсяго пяць год. Ён здарожаны. Калi яму даць харч i спакой, то я б яго на ляльку вырабiў бы.
Волька паказала яму, куды ехаць, i ён выехаў з салдатам у дарогу. Салдату рупела хутчэй адчапiцца ад усёй гэтай валаводзiны, i ён падварушваў свайго фурманшчыка, а той выконваў свае абавязкi з заўзятасцю чалавека, якi з гэтага хлеб есць. Так што яны шпарка даскочылi да мястэчка, але доктара i там не засталi: ён паехаў у нейкае сяло да хворых, але затое там яны здабылi фельчара, казённага, з амбулаторыi, i салдату ўдалося вельмi хутка выехать назад з фельчарам. Гэты фельчар быў чалавек мясцовы. Служачы пры доктару, ён за доўгiя гады набыў вялiкую практыку i ведаў практыку жыцця i на хваробах знаўся.
|< Пред. 9 10 11 12 13 След. >|