Пошуки будучыни (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 134 из 228

Яна скiравалася на тую ж дарогу i iшлаўсё, iшла, пытаючыся ў падарожных людзей, але без надзеi дагнаць бацьку. I гэта больш за ўсё мучыла яе. Сiл у яе ледзьве хапiла, каб не звалiцца з ног да захаду сонца. Захад сонца гэтага дня ўжо не быў падобен да ўчарашняга. Хоць яна ўжо i была даволi далёка ад шашы, аднак жа бачыла, як толькi пачало цямнець i сцямнела, што на шашы, i, мусiць, на ўсю ноч, пачалося пекла. З неба лiўся агонь iстужкамi з вузламi. Зямля ўзнiмалася ўгару, i неба спускалася нiзка. Тонка свiстала i гулка выла i суха грымела i ўздрыгвала на ўвесь свет. Людзi дабягалi сюды з шашы i яшчэ аднекуль з поля, з цеменi ночы, стагналi, гаварылi, пагражалi i iшлi. Уздоўж шашы iшоў бой. А яна ўсё не спыняла сваю хаду. Нервовае ўзбуджанне гнала ранейшую слабасць. На ўсходзе запалавела неба, а грымучае пекла не мела ўнiмку. Калi паднялося сонца, вялiкая цiшыня запанавала на зямлi. I гэта падбадзёрыла дзяўчыну. Яна скранулася з месца i рушыла зноў у дарогу. Яна ўбачыла ў траве мёртвага чырвонаармейца. У старане чуўся гул танкаў. Уночы чырвонаармейская часць боем ссадзiла немцаў з шашы, i яны цяпер iрвалiся стараной. Не спаткаўшыся з iмi, дзяўчына iшла далей паўз дарогу, увесь час трымаючыся кустоў, жыта i дрэваў. Сонца пякло моцна, i ў траве блiшчэла раса. I яна неўзабаве выйшла з той зоны, у якой уночы адбыўся бой. Немцы вялiкiм кругам абыходзiлi гэтае месца. На поўдзень ад скрыжавання, за жытнiм прасторам, быў рэдкi хваёвы лес, невысокi i без падлеска. Паўз гэты лес, палявою дарогаю, i бралiся цяпер на ўсход немцы.

|< Пред. 132 133 134 135 136 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]