Пошуки будучыни (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 135 из 228

Спачатку там прайшлi танкi, пасляпайшлi грузавыя машыны з салдатамi, а пасля - дарога то пусцела, то пройдуць грузавiкi, то легкавая машына, то зноў грузавiкi, то зноў пуста рабiлася. Пад каржакаватаю хваiнай, непадалёку ад дарогi, увесь у сухiм моху i хвойных голках, ляжаў той самы малады чалавек. Выгляд яго быў страшны. Бледны твар з крывавымi падцёкамi, парваная адзежа. Вiдно было, што ён перажыў страшную ноч. Цi то ён бягой ратаваўся з зоны бою, цi, можа, якая iншая з iм здарылася прыгода, але ён цяпер ляскаў зубамi, i вочы яго бегалi ад дрэва да дрэва. А можа ён яшчэ не адышоў ад таго, што Нявада даў па iм гнутым жалезам. Тым часам падышла легкавая машына i спынiлася. З яе выйшлi два нямецкiя салдаты i афiцэр з бiноклем i картай. Салдаты стаялi, як на варце, а афiцэр глядзеў у поле праз бiнокль. Малады чалавек узвалокся на ногi i пайшоў проста на афiцэра. Салдат наставiў на яго аўтамат. Ён падняў рукi ўгару i па-нямецку прывiтаў афiцэра i яшчэ дадаў нейкае слова, ад якога афiцэр пiльна на яго паглядзеў. Яны пачалi гаварыць нямецкай мовай.

- Цi няма тут бальшавiцкiх салдат? - запытаў афiцэр.

- Няма. А цi даўно заняты немцамi Баранавiчы? I цi ўстанаўляецца ўжо ў занятых немцамi месцах цывiльная нямецкая ўлада?

- Устанаўляецца.

- Цi пастаўлены ўжо высокiя начальнiкi акругаў, абласцей. I, можа, сярод iх або сярод iх памочнiкаў цi вялiкiх службоўцаў чуцён дзе граф Палiводскi?

Афiцэр падазрона i з непаразуменнем паглядзеў на абшарпанага маладога чалавека, i той зноў сказаў нейкае тое слова.

|< Пред. 133 134 135 136 137 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]