Пошуки будучыни (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 164 из 228



- Так i кажы, што гаварыць не хочаш!

- Не, не, я сам хачу паспавядацца, тады з мае душы спадзе цяжар, якi душыць мяне.

- Скажы коратка: па кiм-небудзь у цябе душа балiць?

- Па самiм сабе.

- I нiкога ў цябе няма? - выйшаў з панурасцi Сымон Ракуцька.

- Няма.

- Дзе ж ты ўсiх патрацiў?

Той маўчаў. Тамаш стаяў над iм i не спускаў з яго вачэй. Сымон Ракуцька пачуваўся так, быццам зараз лясне над iм гром. Малады абарванец так увайшоў у сябе i думкамi сваiмi i пачуццямi, што, здавалася, ён i позiрк вачэй сваiх паставiў у сярэдзiну самога сябе. Вочы яго i сапраўды ў гэты момант глядзелi самi ў сваю глыбiню. Пачалося маўклiвае чаканне. Невядомы раптам iрвануўся: на ногi, адзiн момант пастаяў i сеў на паваленае дрэва. I як толькi сеў, з першай жа секунды пачаў гаварыць:

- Я завуся Люцыян Акаловiч. Спавядаюся вам ад сэрца, бо можа я ў свае двадцаць год ужо дажываю апошнiя днi свайго жыцця. Я радзiўся там, дзе i вырас, гэта дробны фальварак памiж Клецкам i Нясвiжам, блiжэй да Клецка. Гэты фальварак мой бацька арандаваў з дзевяцьсот дваццаць першага года. А ў дваццатым годзе мой бацька, разам з маею, цяжарнаю мною, маткаю, выехалi туды, пад Клецак, следам за польскiм войскам, якое адыходзiла з усходняй Беларусi на захад. Мой бацька пакiнуў пад Бабруйскам свой невялiкi маёнтачак, дзесяцiн на сто. У гэтым маёнтку датуль i праходзiла яго жыццё. Мой бацька меў многа польскiх грошай i каля Клецка адразу заарандаваў фальварак, мог бы яго i купiць, але ён меў думку, якая не дазваляла яму рабiць гэтага.

|< Пред. 162 163 164 165 166 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]