Пошуки будучыни (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 166 из 228

Я любiў той фальварак пад Клецкам, але ён жа быў i маёй атрутай. Там ёсць нiзкае i шырокае дрэва, клён, якi ўрэзаўся ў маю душу змалку, але i ён мне здаецца нечым несапраўдным, хоць мне i цяжка ведаць, што можа ўжо я нiколi там не буду i гэтага дрэва не ўбачу. "Усё гэта так сабе, а сапраўднае там, на ўсходзе, дзе павiнна стаць Польшча". Так мне здаваўся ўвесь свет, i я жыў як сярод прывiдаў i зданяў. Тым часам у нас пачалося расчараванне, бо нiякага паходу на ўсход не было, а годы iшлi, i мой бацька стаў старым чалавекам. Мы пачалi думаць супроць нашага ўрада, бо ён яшчэ ўсё не скамандаваў войску рынуцца на ўсход. А тут з'явiўся стары афiцэр пагранiчнай службы Палiводскi, якi дзеля сваiх мэт перавёўся з усходняй гранiцы на гранiцу з Германiяй. Мэты яго былi такiя: ён быў у змове з нямецкiмi агентамi i стаў завярбоўваць нашу моладзь для ўдзелу ў тым паходзе на ўсход, якi падрыхтоўваўся ў Германii. Служачы на германскай гранiцы, ён сам накiроўваў нас у Германiю праз гранiцу, а там нас аддавалi ў школы шпiёнаў, змоўшчыкаў, агiтатараў i дэсантнiкаў. Я пайшоў на гэта вельмi ахвотна, мой бацька благаславiў мяне ў дарогу i сказаў, што Палiводскi не якi-небудзь адзiнокi авантурыст i што яго добра ведае нават такая высокая асоба, як мiнiстр Бэк. Адным словам, я пакiнуў, як цяпер сам бачу, бацьку i матку, клён у фальварку i замiлаванасць да навукi ў Вiленскiм унiверсiтэце, сваю маладосць i жыццё будучае маё ў сталасцi, сцiснуў зубы i рынуўся, як мы ўсе думалi, насустрач нашай будучынi, якую мы спадзявалiся знайсцi, трымаючыся за абцас нямецкага бота.

|< Пред. 164 165 166 167 168 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]