Пошуки будучыни (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 168 из 228

Але лежачы так, я захаладзiўся i, мусiць, перанёс запаленне лёгкiх. Дык я пачаў лячыцца сонцам. I вось ужо трэцi дзень, як цягнуся пакрысе. Зайсцi куды да людзей мне няма як. Мяне могуць забiць, калi дазнаюцца, хто я такi. Але мне цяпер ужо ўсё роўна. Будучыня мая прыйшла, вось яна якая! Як валачашчы сабака, адзiн i без нбраду, без надзеi i веры. Пазаўчора я яшчэ думаў дабрысцi як-небудзь да таго фальварка, ужо iшоў у той бок i напаткаў на дарозе жанчыну адтуль, яна шукае сваiх дзяцей. Ад яе я дазнаўся, што маю матку немцы спалiлi жывую ў доме, а бацьку павесiлi перад домам з падазронасцi, што яны нiбыта кагосьцi хавалi. Я спрабаваў прыстаць да немцаў, якiм я ўжо зрабiў сваю справу. Але ж я i не немец, i не паляк, а тутэйшы, з-пад Клецка. У душы ў мяне так жа пуста, як i ў кiшэнях. За плячыма ў мяне ганьба, а перад вачыма пустэча. Немцы мяне страляць хацелi, я ледзьве выратаваўся.

- Бо ты, - абазваўся Сымон Ракуцька, - па-сабачы спадзяваўся на сваё шчасце. Няхай бы ты зерне сеяў i хлеб жаў, а то ты бачыў сваю радасць у тым, што нехта пойдзе, як ты кажаш, на ўсход, чалавечыя косцi трушчыць i кроў лiць. Як свет стаiць, то яшчэ не было вядома каб на нянавiсцi вырасла шчасце, а радасць на чужой бядзе.

- Дык куды ты цяпер маеш iсцi? - панура запытаўся Тамаш. - А цi ведаеш ты, што калi разабрацца, то я сам павiнен быў бы табе адразу галаву зняць за тое, што я вырас без права чалавекам звацца на сваёй роднай зямлi!

Акаловiч змоўчаў, а пасля адказаў:

- Куды маю iсцi? Мне цяпер трэба, каб хто павёў мяне за руку.

|< Пред. 166 167 168 169 170 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]