Пошуки будучыни (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
8 из 228
Прайшло гадзiн паўтары, калi ён вярнуўся. Каля аднаго акна ў Вольчынай хаце гарэў агонь. Ён увайшоў. Волечка спала на тапчане ля печы. Салдат паiў ляжачага немца малаком з лыжкi. Волечка ўсхапiлася, як бы электрычны ток працяў яе сонную, калi толькi яе госць увайшоў у хату. Абое разам яны выйшлi ў сенцы.
- Прывёз, - сказаў ён. - Я дам i твайму каню.
- Стаў i свайго да майго ў хлеў.
- А ты iдзi спаць.
Сонная, яна хiстанулася на нагах i шпарка пайшла ў хату. А ён цiха i спакойна зачынiў за сабою сенечныя дзверы. Вераснёвая ноч стаяла над зямлёй. Уся яго iстота напоўнiлася натхнёным адчуваннем гэтай зорнай i цiхай ночы. Ён доўга стаяў пасярод незнаёмага яму двара, на новым сваiм месцы, аб iснаваннi якога раней i не здагадваўся. Свайго i Вольчынага каня ён паставiў да сена i сам лёг на воз, тварам у зоры. Чорныя сiлуэты вялiкiх дрэў вырысоўвалiся перад iм, дзесьцi за гэтай цеснай сялiбай, за цiхай вулiцай, за пахучымi паплавамi, дзе ён нядаўна браў сена. I такая стаяла цiшыня, што здавалася - восень сочыць, цi не парушае што яе спакою. Чутно было, як грукалi конi, перажоўваючы сена. Сонная птушка спалохалася, крыкнула i сцiхла, i залапатаў крыллямi певень. Яблыка адарвалася ад галiны i стукнулася аб зямлю. I зноў надоўга ўстанавiлася цiшыня. Ён спаў на сваiм возе доўга i раптам усхапiўся i сеў. Зорнае неба ўсё таксама распасцiралася ў шырокай вышынi. I смутак лажыўся на яго душу. "Скора дзень. Трэба зноў ехаць.
|< Пред. 6 7 8 9 10 След. >|