Рэквием для бензапилы (на белорусском языке)   ::   Орлов Владимир

Страница: 17 из 23

Як толькi кiнагероi пачалi цалавацца, чацвёртакласнiкВаня жыццярадасна галёкнуў: "Глядзiце, сасуцца!" Бiлецёрка паклiкала дзяжурнага пажарнiка, якi выгнаў крыкуна, а заадно i ўсю нашую брацiю на вулiцу. У дзвярах я азiрнуўся: на пустым заднiм радзе сядзела Ларыса з Окаркам.

Першага верасня нас заместа заняткаў зноў на два тыднi завезлi ў вёску капаць бульбу. На полi класны першым чынам праверыў у "гусей" вёдры. Гэтым разам абышлося без вынаходак, аднак неўзабаве бабуля, у якой жылi Окарак i кампанiя, абвясцiла, што тыя ўкралi ў яе з шафы пятнаццаць рублёў i бутэльку вiна, i "гусей" адправiлi дахаты. Я тужыў па сваёй Галi i цiха зайздросцiў Юрку, якi цягаў Ларысе вёдры, прыносiў ёй з чужых садоў салодкiя грушы i збiраў на ўзлеску каля бульбянiшча лiловыя букецiкi верасу.

Гэтая iдылiя мусiла мець працяг. Калi мы вярнулiся ў горад, Юрка раскрыў карты: у суботу бацькi з'едуць на летнiк, i Ларыса прыйдзе да яго на пляшку вiна, што ўжо чакае iх у вядомай мне схоўцы. У мяне Юрка папрасiў транзiстар "Акiян", каб злавiць музычны выпуск "Голасу Амерыкi".

З той суботы ў Юркавым лёсе i загучала трагiчная нота. Ранiцою пасля дня "X" я патэлефанаваў яму, але, пачуўшы мой голас, Юрка паклаў трубку i больш не адгукаўся. Я падумаў, што Ларыса яшчэ ў яго, i вырашыў пакiнуць сябра сам-насам з новымi пачуццямi i перажываннямi.

У панядзелак ягонае месца ў класе засталося пустое. Што прычынiлася, калi ён павiнен быў "да канца быць мужчынам", я даведаўся на лавачцы каля Дзвiны толькi праз тыдзень. Усе тыя днi Юрка адседжваўся дома i не падыходзiў да тэлефона.

|< Пред. 15 16 17 18 19 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]