Што лепей (на белорусском языке)   ::   Колас Якуб

Страница: 1 из 3

---------------------------------------------

Колас Якуб

Што лепей (на белорусском языке)



Якуб Колас

Што лепей?

На зялёным грудку, дзе рос шорсткi сiвец, стаяла Хвоя. Хiба толькi той не любаваўся ёю, хто пазiраў больш унiз, як угору. Адметнасць яе ад хвояў, што гадавалiся ў лесе, кiдалася адразу кожнаму ў вочы. У лесе хвоям трэба было цягнуцца адной перад другою: там раслi зграбныя дубкi i паважныя грабы. Дык трэба было звяртаць увагу на сваё хараство, на сваю постаць i прынадзiць да сябе лесавых дзецюкоў, каб павярнуць iх сэрца ў свой бок. А каму прыемна ўпусцiць прыгожага хлопца-малойца! Толькi хвоя-ядначка не ганялася за кавалерамi, можа, таму, што iх тут i не было, бо лес стаяў наводшыбе. У яе было сваё жыццё, свой клопат. Толькi ж адзiнота налажыла на яе след сумнай задумы, i, стоячы тут, прыгожая Хвоя заўсёды сумавала. Аб чым? Трудна сказаць. I толькi зрэдку, бывала, ранiцамi, на ўсходе сонейка, ад яе патыхала цiхай ласкай i радасцю; тады прасвятлялiся яе нiзка апушчаныя галiны, якiя звычайна надавалi сумны выгляд прыгожай Хваiне.

Хто ведае: можа, гэты сум, гэтая туга - адвечныя спадарожнiкi тых, хто многа разважае, хто жыве адзiн з сабой, а можа, i праўда - такое ўжо наша жыццё, што не дае здавалення. Не раз жалiлася наша Хвоя жаваранку на сваю адзiноту, на сваё непатрэбнае тут жыццё.

|< 1 2 3 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]