Страказа (на белорусском языке)   ::   Колас Якуб

Страница: 1 из 3

---------------------------------------------

Колас Якуб

Страказа (на белорусском языке)



Якуб Колас

Страказа

Калi абмiнуць малапатрэбныя або зусiм непатрэбныя словы (а iх, на жаль, вельмi многа), дык можна проста сказаць: такое прыгожае возера, з такiмi прывабнымi берагамi - то высокiмi, то адхоннымi з купчастымi дубамi i соснамi па краях возера, рэдка сустрэнеш.

Надзвычай ясная, спакойная ранiца выдалася ў гэты дзень. Возера лагодна пакалыхвала свае хвалi, i, каб пачуць iх шум, трэба было дужа ўважлiва прыслухоўвацца да гамонкi дробных хваляў, што, як срэбра, пералiвалiся на сонцы. I толькi палоску танюсенькай белай пены, нiбы карункi на падоле маладзiцы, пакiдала возера ўздоўж свайго берага. Тым, хто сядзеў у гэты час над возерам i любаваўся жывым срэбрам яго дробненькiх скалак-хваляў i ўслухоўваўся ў iх музыку, давялося пабачыць надзвычай цiкавы малюнак: з пясчанага i неглыбокага дна возера выпаўзалi на бераг дзiўныя, зеленаватага колеру нейкiя iстоты, падобныя да вадзяных жукоў. Выпаўзшы з возера, жукi некаторы час нерухома сядзелi на цёплым пясочку. I тут, на вачах, з iмi адбывалася дзiўная змена: шкарлупiна раскiдалася, спаўзала, i з жука выклёўвалася маладзенькая, далiкатная стракозка з празрыстымi, бы слюда, крыльцамi.

Момант пасядзеўшы, яна разгортвала крыльцы i жвава падымалася ў паветра. Так нараджалася новае стварэнне. Праз пару хвiлiн цэлы рой рэзвых, рухавых стракозак закружыўся над возерам i яго берагамi i далёка над полем.

|< 1 2 3 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]