Тамтэй (на белорусском языке)   ::   Де Мопассан Ги

Страница: 17 из 31

- Шмат хто з тых, каму я расказаў пра гэтае здарэнне, смяялiся з мяне. Я ўжо нават не ведаю, што падумаць. Як сказаў мудрэц: "Можа быць?"

21 лiпеня. - Я павячэраў у Бужывалi, пасля прабавiў вечар на балi весляроў. I праўда, усё залежыць ад месца i асяроддзя. Верыць у звышнатуральнае на выспе Грэнуйер было б самым дзiкiм вар'яцтвам... А на вяршынi гары Сэн-Мiшэль?.. А ў Iндыi? Усё тое, што нас акаляе, робiць на нас велiзарны ўплыў. Наступным тыднем я вяртаюся дамоў.

30 лiпеня. - Учора я вярнуўся дамоў. Усё ў парадку.

2 жнiўня. - Нiчога новага. Стаiць пагода. Цэлымi днямi я баўлюся тым, што гляджу, як цячэ Сена.

4 жнiўня. - Мае слугi пасварылiся мiж сабою. Яны сцвярджаюць, што ўночы нехта б'е шклянкi ў шафах. Камердынер вiнавацiць кухарку, тая вiнавацiць касталянку, а гэтая вiнавацiць абаiх. Хто вiнаваты? Ды хiба ж разбярэшся?

6 жнiўня. - Гэтым разам я не вар'ят. Я бачыў... Бачыў! Нельга больш сумнявацца... я бачыў! Яшчэ i цяпер холад праймае мяне да кончыкаў пальцаў... яшчэ i цяпер я дрыжу ад страху... я бачыў!

А другой гадзiне, сярод белага дня, я гуляў у сваiм ружоўнiку... Я iшоў абсадамi асеннiх ружаў, якiя пачыналi расцвiтаць.

Я спынiўся, каб паглядзець на "Асiлка бiтваў", на якiм красавалiся тры надзвычай прыгожыя кветкi, i выразна ўбачыў, як зусiм побач са мной сцябло адной кветкi сагнулася, быццам сцiснутае нябачнай рукой, i зламалася, быццам тая рука яго адшчыкнула.

|< Пред. 15 16 17 18 19 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]