Тоыстае палена (на белорусском языке)   ::   Колас Якуб

Страница: 8 из 12

I навокал было так нярадасна i непрыветна, як у Паўлюка на сэрцы. Дзьмуў халодны вецер, змятаў з узгоркаў снег i агаляў пясчаныя iх скаты. Дзе-нiдзе ў полi на межах стаялi адзiнокiя iгрушы i сiратлiва махалi сваiмi голымi галiнамi, пацёпваючыся*, як пажылыя кабеты, на холадзе. Там i сям параскiдалiся па полi каменнi, як свiннi, i маўклiва ляжалi i мерзлi на марозе.

* Пацёпваючыся - уздрыгваючы.

- Iм усё роўна, цяпло цi холад. Скацi iх на загон, - будуць ляжаць на загоне, нiкому не пажаляцца на сваю долю, -думаў Паўлюк, пазiраючы на гэтыя каменнi.

Маладыя хвойкi рэзка выдзялялiся сваiмi зялёнымi вярхамi на снежным полi i гультаежлiва падымалi i апускалi свае непаваротлiвыя лапы, усё роўна як за каўняром iх нешта кусала. Дарога, iдучы ў лес, станавiлася гладкай i роўнай. Конiк весела пырхаў i рэзва перабiраў сваiмi тоўстымi нагамi. Аднатонны шум лесу закалыхваў памаленьку Паўлюковы думкi i супакойваў яго душу. Паўлюк дастаў кiсет, падарунак жонкi, як яна яшчэ была дзяўчынай, люльку, выкрасаў агню i закурыў. Сiняваты дымок уздымаўся клубочкамi па свежым паветры i борзда прападаў, а разам з iм прападалi i трывожныя думкi. Цяпер Паўлюк быў спакойны, як чалавек, якi цвёрда, раз назаўсёды, пастанавiў сабе вядомую мэту.

- А правучыць гада не шкодзiць! - закончыў Паўлюк раздуму аб Сучынскiм i грозна пагнаў конiка.

VI

Яшчэ за поўвярсты ад мястэчка Паўлюка сустрэла гандлярка з трыма пеўнямi пад пахай i запытала:

- Чалавек! можа маеш што на продаж? Паўлюк толькi зiрнуў, але нiчога не сказаў.

|< Пред. 6 7 8 9 10 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]