Тоыстае палена (на белорусском языке)   ::   Колас Якуб

Страница: 6 из 12

Уваходзiць стражнiк, садзiцца каля стала, за якiм сядзелi Пятрусь з Мiкiтам, - прыляпiўся, як той клешч да сабачага вуха. Не гнаць жа чалавека вон ад стала. Налiваюць i яму чарку, бо ўсякая, лiчы, вантроба прагне гарэлкi. I ў стражнiка была гэткая вантроба, i ён таксама быў не промах наконт гарэлкi, асаблiва, калi гарэлка нiчога не каштуе.

Выпiлi адну поўпляшку, выпiлi другую, развязалiся языкi, з'явiлася i рызыка.

- Ну, што ж? - гаворыць Мiкiта стражнiку: - ты з намi пiў, стаў цяпер i ты.

- А ты знаеш, з кiм ты гаворыш? - пытае стражнiк.

- Даволi зiрнуць на тваю мардасiну, каб ведаць, якая ты штука, - адказвае Мiкiта, падпёршы рукою левы бок.

Слова за слова, завязалася сварка, а потым i бойка. Стражнiк хацеў хапiць шаблю, але Пятрусь, як абцугамi, сцiснуў яго за плечы.

- Нiчога не паможа табе гэта трапло, - гаворыць Пятрусь, ды разам з Мiкiтам павалiлi яго на зямлю i давай мясiць. Збiлi на горкi яблык. А Мiкiта яшчэ адрэзаў рамень ад шаблi, сказаўшы:

- Добра будзе вушкi паўстаўляць у лапцi.

Паўлюк слухаў, не прапусцiўшы нiводнага слова.

- I суда не будзе?! - спытаўся ён.

- Якi суд? Чалавек ты! Пабiлiся п'яныя, от i ўсё, - гаворыць сусед.

Выслухаўшы расказ суседа, Паўлюк павесялеў: яму прышла ў галаву мысль, якую ён так доўга шукаў i не мог знайсцi.

V

Спосаб быў знойдзены.

Цяпер застаецца залучыць на кiрмашы аб'ездчыка, завясцi яго куды-небудзь да Хацкеля цi Каца, напаiць, i тады можна будзе парахавацца.

|< Пред. 4 5 6 7 8 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]