Трагедыя майго настаыника (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
5 из 8
Калi iх не абрэжуць або не зрэжуць зусiм дрэва, яны пачынаюць разрастацца не як пладовае дрэва, а як дзiкая прырэчная вярба, што расце зараз i голлямi, i карэннямi. I от само дрэва падобнае ўжо на куст, праўда, зялёны i купчасты, але бясплодны i некарысны ў садзе. А вакол растуць маладзенькiя шчэпы, што прышчэплены некалi былi ад гэтага самага дрэва, калi яно было яшчэ здаровым i давала плады. Блiжэйшыя шчэпы цяпер глушацца гэтым раскушчаным дупляватым дрэвам, расцi iм тут невыгодна, бо частку сонца засланяе сабою непатрэбны куст пасынкаў.
Дзецi гэтага старога хочуць таксама жыць. Можа, гэты сын яго, Ваця, нядаўна ажанiўся цi думае жанiцца, а стары бацька засланiў яму ў хаце свет.
Вось да чаго падобна гэта здарэнне.
Так гаварыў мой знаёмы. Падумаўшы трохi, ён яшчэ сказаў:
- Чалавек гэты навылет працяты хрысцiянскiмi разуменнямi. Ён адмаўляе ўсякую актыўнасць арганiзацыi. Для яго проста па-хрысцiянску камунiзм нейкая вышэйшая, невядома адкуль нараджоная iстота, якая вучыць iсцi i сама iдзе насустрач усiм бедным i бяздольным. Спадзявайся, значыцца, на гатовае. Сядзi рукi склаўшы i ўздыхай, пакуль нехта, навучаны камунiзмам, не прыйдзе i не прынясе збавення. Да гэтага ж трэба дадаць, што ён i хiтранькi, гэты чалавек; думаючы падкупiць вас, ён гаварыў тут пра нейкi для яго далёкi i незразумелы камунiзм.
- Аднак жа ён сам дзейнiчае; сам пачаў нанава жыць, супярэчачы дзецям, - пастараўся апраўдаць я свайго былога настаўнiка.
|< Пред. 3 4 5 6 7 След. >|