Трагедыя майго настаыника (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
4 из 8
Прывядзiце мяне да спакойнага жыцця, i я буду лiчыць вас да дошкi труны свае маiм ласкавым другам. Добра было б атрымаць ад вас адказ дзён праз 8-10, бо калi пазней, то я не ведаю, што яны са мною зробяць. Пiшыце мне на iмя брата майго Ўладыслава, бо дома яны перахвацяць лiст. Яшчэ раз прашу вас, дарагi мой, не пакiньце без увагi мае просьбы".
"Прывесцi яго да спакою жыцця?!"
I я нiчога не напiсаў яму. Я сам меўся ехаць туды i думаў сам пастарацца як-небудзь пераканаць яго, што нiколi ў канцылярыях камiсарыятаў i iх аддзелаў я не буду такiм аўтарытэтным, каб дапамагаць каму-небудзь заняць пасаду.
Лiсты гэтага старога чалавека наводзiлi на мяне думкi аб усякiх трагедыях чалавечых, аднак адзiн з маiх знаёмых, якому я для практыкi вывучэння ўсяго, што толькi можна вывучаць, пачытаў гэтыя лiсты, сказаў мне, што чалавек гэты - вузкi эгаiст i па-дурному разумее жыццё. Перш за ўсё, для яго няважна шырыня настаўнiцкае працы, ён проста думае аб тым, каб як самому зачапiцца за што ў жыццi. Апроч гэтага, ён як iндывiдуум супярэчыць прыроднаму ўстанаўленню: ён жа пражыў сваё жыццё, даўно адкрасаваў, а тым часам усе звесткi гавораць, што ён iмкнецца парушыць устаноўлены ход падзей, задумаўшы нанава пачаць жыць. Тут толькi амалажэнне магло б утварыць парушаны парадак. Ён падобны да таго старога дупляватага дрэва дзе-небудзь у садзе, якое, высахшы ўсiм галлём сваiм, пачынае пускаць пасынкi з пня i карэнняў. Пасынкi растуць густа i не ў належную меру, глушаць адзiн аднаго, гусцяцца там, дзе самая густата шкодзiць iх жа росту, i рэдка растуць там, дзе можна б i гусцей расцi.
|< Пред. 2 3 4 5 6 След. >|