Трагедыя майго настаыника (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 3 из 8

Жонка ж мая вельмi бяздольная пры цяперашнiм нашым становiшчы, i мне застаецца толькi адно - клапацiцца, каб не давялося ёй iсцi з торбаю па свеце.

Гэта з ёю здарыцца, калi я з ёю разлучуся; а жыцця ёй i мне ў доме маiм няма i не прадбачыцца. Адзiн мне выхад - пайсцi на службу настаўнiка, што зрабiць можна пры дапамозе добрых маiх прыяцеляў. Так што, мой дарагi, як ужо я вам пiсаў раней, паклапацiцеся. Даведайцеся, можа, мне можна i трэба быць на курсах, i я буду згодны. Чым хутчэй адкажыце мне, бо Ваця i Клаўдзя стараюцца ва ўсiм перашкодзiць мне. Яны процi таго, каб я жыў з сваёю жонкаю, хоць бы i на пасадзе, не ў сваiм доме. Будзьце ласкавы, пагаварыце там з кiм належыць; я гатоў прайсцi курсы, але толькi ў Менску, бо ў сваёй акрузе цяжка мне будзе папасцi на iх, у мяне тут няма дарагiх таварышоў. На рэшце лiста гэтага прашу яшчэ раз паклапацiцца як аб сваiм былым настаўнiку i яшчэ раз папярэджваю вас, што калi будзе ў вас якая-небудзь заява супроць майго паганага становiшча, то адкiньце яе, бо ў iх адна мэта - разбiць маё жыццё з жонкаю, i ад гэтага для мяне здарыцца вельмi непрыемная гiсторыя. Каб мне папасцi на курсы, то тады мая жонка магла б пажыць у сваёй вёсцы, а пасля была б пасада, i ўсё было б добра i спакойна. Мой дарагi, пастарайся мне зрабiць кар'еру жыцця, у iншым выпадку я канчаткова прападу. Так я цяпер нуджуся i так у мяне цяпер горка на сэрцы, што я не магу перажыць i не ведаю, дзе мне дзецца. Ваця ж i Клаўдзя рады, што мне нядобра. Жонка жыве ў суседкi, а я дома нi госць, нi гаспадар. Забралi яны ўсё ў свае рукi.

|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]