Уяыны мастак (на белорусском языке) :: Пармелен Элен
Страница:
10 из 16
Калi здаралася, што хто-небудзь з новых гасцей хвалiў каторага з жывых мастакоў, то Дуаен рабiў выгляд, што не чуе, а прысутныя глядзелi на таго з нейкiм жалем. Калi iшлося пра мастака, чыя карцiна шмат пацягнула на распродажы, выстаўка якога мела сенсацыйны поспех, якому была прысуджана прэмiя, то пра яго распавядалi так, нiбы ён належаў да iншага свету. Казалi: "Дуаен вышэй за гэта".
Тыя, хто не належаў да блiзкiх сяброў Дуаена, здзiўлялiся. Такi хуткi ўзлёт? Цi не махiнацыi гэта гандляроў карцiнамi? Гэта проста немагчыма. Доўга гэта не пратрывае. Але пакуль што гэта давала прыбытак.
Мастакi пацiскалi плячыма. Казалi, што ўсё гэта падстроена дзякуючы падтрымцы Правiдана. Доказам таго, што гэты жывапiс нiчога не варты, казалi яны, з'яўляецца тое, што моладзь i слухаць пра яго не хоча. Да таго ж пра гэта днямi гаварылi ў адной карцiннай галерэi i казалi, што ўсё гэта вельмi ненадзейна, няхай толькi iх выкiнуць на продаж пяць цi шэсць адразу i гэтак далей...
Зрэшты, гэта не мастак, а рамеснiк.
А тое, што ён вывешвае карцiны без рам i размалёўвае краi палатна... Чаму не сцяну вакол?.. Чаму не саму сцяну, без нiякага палатна?..
А Эла? Эла сядзiць у сваiм кутку майстэрнi з тэлефоннай трубкай у руцэ i нясмела пытаецца:
- Гэта захавальнiк X... Гэлеры. Ты будзеш з iм гаварыць?.. Не, алё, мсье, мне вельмi шкада, але цяпер ён адпачывае. Пазванiце, калi ласка, у шэсць гадзiн вечара. Йес, сэр.
Сябры кажуць, што Эла такая ж цудоўная ў перыяд поспеху, якой была да таго, як яны яго спазналi.
|< Пред. 8 9 10 11 12 След. >|