Уяыны мастак (на белорусском языке)   ::   Пармелен Элен

Страница: 9 из 16

Такiм чынам, яны мiжволiатрымалi падставы ганарыцца. У абодвух было па некалькi палотнаў Дуаена, i яны з горыччу ўсмiхалiся ад думкi, што з-за людскога капрызу ў iх на сценах цяпер вiсiць цэлы скарб. Яны адчувалi сябе амаль прынiжанымi, калi рынак i прэса на вачах адбiралi ў iх выключна iхняга абраннiка.

Што тычыцца Дуаена, то ён нiчога не памяняў у сваiм жыццi, калi не лiчыць, што суботнiя вячэры сталi больш iнтымнымi. З шасцi гадзiн вечара ён прымае крытыкаў, захавальнiкаў музеяў, калекцыянераў, некаторых замежных гандляроў карцiнамi. Арганiзацыйныя пытаннi ён пакiнуў на антыквара. Сам жа ён займаецца тым, што кiдаецца ў вочы. Напрыклад, падоўгу размаўляе па тэлефоне з Шабрые, якi трымае яго ў курсе ўсяго, i з Муаўрам, якi аказаўся надзiва дзелавым чалавека i прадмовы да выставак Дуаена ўжо пачынаюць гадаваць яго сям'ю. Дуаен апранаецца так, як i раней. Эла таксама. У iх няма нi машыны, нi загараднага дома. Свае грошы ён кладзе ў банкаўскi сейф, каб не плацiць падаткаў. Ён вядзе надзвычай сцiплае жыццё, мала выходзiць, па суботах гатуе кус-кус, або гусь.

Часам у суботу да яго заязджае, у перапынку памiж дзвюма афiцыйнымi сустрэчамi, высокапастаўлены Правiдан.

Дуаен стаў кумiрам свайго кола. Усё, што ён кажа, здаецца глыбокiм або выклiкае нястрымны смех, усё самабытнае. На ўсiм, што ён робiць, адчуваецца адбiтак яго асобы. Калi раптам нехта пачынаў лаяць якога-небудзь мастака, то ён з вялiкай паблажлiвасцю iмкнуўся давесцi, што не зусiм ёмка нападаць на нябожчыка.

|< Пред. 7 8 9 10 11 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]