Уяыны мастак (на белорусском языке) :: Пармелен Элен
Страница:
8 из 16
Але потым у гэтым больш не было патрэбы. Гэта ўсё дабром не скончыцца, пабачыце! Шабрые (займаецца продажам карцiн вядомых мастакоў, i цяпер у яго кантракт з Дуаенам) не дастаткова моцная фiгура, i такiх цэн ён не вытрымае. Калi калекцыянеры пачнуць збываць карцiны Дуаена, ён не зможа скупiць iх за трыццаць мiльёнаў, няма чаго i казаць. Усё развалiцца, як картачны домiк.
А пакуль яны грабуць грошы.
У Дуаена ўсё таксама змянiлася. Яго выстаўка прайшла ў Н-скай зале, што яшчэ не ўдавалася нiкому. Тут не абышлося без дапамогi высокапастаўленага Правiдана, якi быў у захапленнi ад таго, што яго прагнозы спраўдзiлiся. Да таго ж гарадскiя ўлады набылi шэсць яго карцiн вялiкага фармату за цану, якую музеi звычайна не плацяць. Яму выдзелiлi залу на выстаўцы ў X..., што праходзiла раз на тры гады, i дзве залы на У... выстаўцы, якую арганiзоўвалi раз на чатыры гады, а дзесяць яго вялiкiх палотнаў адправiлi на штогадовую выстаўку ў ... На ўсiх трох ён атрымаў гран-пры. Шабрые трацiў увесь свой час на тэлефонныя перагаворы з Нью-Йоркам. Прадмова Муаўра, якой папярэднiчала бiяграфiя, была перакладзена на семнаццаць моў.
У каталогах была таксама зроблена невялiчкая прыгожанькая ўстаўка з iнфармацыяй пра аўтара прадмовы, дзе наўмысна згадвалася пра Абраама дэ Муаўра, яго продка, i яго ўяўныя лiкi. Жуж i Партэн засталiся ў баку ад гэтай валтузнi, калi не лiчыць, што ў бiяграфiях абодвух пiсьменнiкаў было адзначана, што яны з самага пачатку разгледзелi ў Дуаене аднаго з найвялiкшых мастакоў свайго часу.
|< Пред. 6 7 8 9 10 След. >|