Варона (на белорусском языке) :: Аркуш Алесь
Страница:
1 из 3
---------------------------------------------
Аркуш Алесь
Варона (на белорусском языке)
Алесь Аркуш
Варона
Гэтая гiсторыя зусiм i не гiсторыя, так сабе, нейкая прыдумка. Бывае, уталопiцца штосьцi ў галаву й вярэдзiць, i вярэдзiць, i дробна зумкае. Ня тое, каб замiнае жыць. Проста ведаеш - недзе ёсьць, прысутнiчае ў нетрах сьвядомасьцi. Калi заманiцца - прыслухаесься, дык i пачуеш. А не - дык не. Бо хто гэта будзе адмыслова прыслухоўвацца да розных недарэчных дробязяў?
Карацей, усё гэта глупства. I гiсторыя ня вартая асобнага расповеду. Аднак, надарылася мне пазнаёмiцца з адным чалавекам. Быў ён мастак i меў такiя-сякiя амбiцыi. Увогуле, я люблю амбiтных людзей. Бо калi ты ня маеш жаданьня зьдзiвiць сьвет, дасягнуць вяршынi, дык жыцьцё папросту марнуецца. Ходзiш на працу, зарабляеш на хлеб, нэрвуесься з-за дробязяў, змагаесься за месца пад сонцам - гэткая вавёрчына каруселя. Здаецца, бяжыш некуды, напружваеш цяглiцы, а сам ведаеш выдатна - нiкуды ўсё адно не патрапiш. Можна ня бегчы, а пацiху нечым займацца, нетаропка, з асалодай, з прыемным хваляваньнем у сярэдзiне - проста дзеля справы, проста каб уцерцi ўсiм нос. Зробiш, азiрнесься, а тыя, што беглi, далёка-далёка ззаду. Безнадзейна адсталi. Змарнавалi толькi час. А ўсё з-за чаго? Ня мелi амбiцыяў. Яны думалi: вось зараблю на машыну, або стану начальнiкам - i буду вялiкiм чалавекам. Аўто разаб'ецца ў аварыi або заржавее, з пасады звольняць або адправяць на пэнсiю i зноў нi хаты, нi лапаты. А час уже ня вернеш.
|< 1 2 3 След. >|