Варона (на белорусском языке) :: Аркуш Алесь
Страница:
3 из 3
Узгадаў, i птушка не выходзiла з маёй галавы. Тады, калi я яе ўбачыў, мне падумалася: вось ляцiць некуды й ведае куды, бо, вiдавочна, ня проста так кружляе. У чым палягае матывацыя яе палёту? Бязглуздае пытаньне, але яно засела ў маёй галаве, i я некалькi разоў вяртаўся да гэтай гiсторыi, спрабуючы прааналiзаваць усе прычыны й вынiкi гэтага. Я разважаў пра пошукi ежы, будаўнiчага матар'ялу для гнязда... Але нечакана мне падумалася зусiм аб iншым. Што здарылася б iз сусьветам, калi б кожная варона страцiла разуменьне таго, куды i навошта трэба ляцець?
Я слухаў Георга, а перад вачыма стаяла тая варона, якая, нясьпешна махаючы крыламi, упарта ляцела да нейкай, невядомай мне мэты. Цi кiравала ёю ў гэтым палёце наканаваньне? Па вялiкiм рахунку - так. Бо жыцьцё патрабуе выкананьня запраграмаваных прыродай адпаведных дзеяньняў - сну, харчаваньня, клопату пра патомства. Але варона ляцела менавiта ў тым накiрунку, менавiта ў той час, менавiта з той хуткасьцю, менавiта на той вышынi...
Я й дасюль не разьвiтаўся з пытаньнем пра варону. Прайшло столькi часу, а яно ўсё не дае мне спакою.
2000 г.
|< Пред. 1 2 3 >|