Хрыстос прызямлиыся ы Гародни   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 31 из 594

А тут яшчэ паддаваў жару юрод, крычаў аб зямлі, якая згарэла, аб коршаках, якія судзяць мышэй,аб небе, што вось-вось саўецца ў світак.

Тужліва было слухаць яго — хоч ты плач. І адначасова трохі і памысна. Бо ўсё ж абяцаў і ён нейкае прасвятленне.

— Але прыйдзе, прыйдзе муж нейкі і вызваліць вас! Блізка! Блізка! Блізка!

Рыбнік сплюнуў пахмельную сліну.

— Што гэта там дурань пра суд крычаў?

— Судзяць сёння сіх-тых у замку царкоўным судом.

— Што, можа, тых, што псоту пускалі? Ад каго голад?

— Голад — ад Бога.

З самага заканчэння пабудовы Старога Замка суд часцей за ўсё засядаў у вялікай суднай зале. У малой зале замкавы суд збіраўся толькі на асабліва патаемныя працэсы. Аддавалі вялікую залу і царкоўнаму суду, калі гэты апошні не баяўся вынесці смецця са сваёй хаты. Тайныя ж допыты ён праводзіў звычайна ў сутарэннях дамініканскай капліцы, калі судзілі католікі. А калі судзілі праваслаўныя, то ў падземнай турме ля трохкупальнай Ганны або ў адным з мітрапалічных дамоў — камяніц тых, што ля Каложы*.

* «Трохкупальная Ганна» і «Каложа» — цэрквы ў Гародні.

Сёння дастаслаўны сінедрыён поседам сядзеў у вялікай суднай. Адпачыўшы пасля палявання, добра такі выпіўшы напярэдадні (а Лотр яшчэ і разгавеўшыся), айцы непасрэдна прыступілі да важлівай справы, дзеля якой жылі ў гэтай зямной юдолі і насілі мантыі і расы рознага колеру, у залежнасці ад таго, як каму пашанцавала.

Зала была, уласна, верхняй паловай усходняга нефа*.

|< Пред. 29 30 31 32 33 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]