Страница:
485 из 594
У цёмным завулку ля Ростані Басяцкі, пераапрануты нямецкім госцем, гаварыў з Хлебнікам і яшчэ некалькімі гандлярамі:
— Зараз пойдзеш да лямуса і ўдарам у пліту папярэдзіш, каб вылазілі і разыходзілісяпа месцах. Паходні гатовыя?
— Гатовыя.
— Крыжы на рукавы нашылі?
— Нашылі. Іначай чорт яго разбярэ, хто свой, а хто чужы. Сутычка ж.
— Сігнал — агонь на пераходзе ад дамініканскай званіцы. Па ім ідзіце, біце ўсіх у мечаных дамах. Дзе крыж на браме ці на дзвярах.
— Шасціканечны?
— Буду я паганскую эмблему крэсліць. Наш. Чатыры канцы. І ўлічыце: не выпускаць жывых.
Хлебнік змрочна ўсміхнуўся:
— Гэта мог бы і не папярэджваць, бацька. Нам такі Хрыстос — на якога д'ябла? Усё вымеў. З васковым унь як спакойна было.
— Таксама піці-есці прасіў, — сказаў Рыбнік. — Ну дык гэта не тое. Хаця другім не даваў. Дык мы на яго, як на мядзведзя, адным махам.
— Ойча, — сказаў нехта. — А як на вуліцы чалавека сустрэнеш? Як даведацца, ці ерэтык.
Сябра Лайёлы ўсміхнуўся.
— А на гэта ўжо Арнольд Амальрык адказаў. Калі ў Францыі ерэтыкоў білі.
— Ну?
— «Забівайце, забівайце ўсіх! Бог сваіх пазнае!» Вас колькі?
— Нешта чалавек пяцьсот, — сказаў Хлебнік, гуляючы кордам. — Н-ну д-добра, ойча. Мы гэтай сволачы пакажам рыбы ды хлябы.
— Давайце, сыны мае. Кліч усе ведаюць?
— Вялікдзень, — сказаў нехта з цемры.
…Хрыстос між тым дагнаў сваіх. Усе ўтраіх яны ішлі вуліцамі соннага горада. Ноч выдалася нечакана гарачая, можа, апошняя такая перад прыходам восені.
|< Пред. 483 484 485 486 487 След. >|