Хрыстос прызямлиыся ы Гародни   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 486 из 594

Таму людзі спалі не толькі ў хатах, але і ў садках пад грушамі, і на галерэях, і проста, выцягнуўшы з хаты пасцілку, ля вадамётаў, якія парушалі цішыню няўмоўчным плёскатам вады.

— Яны ўдома? — спытаў Хрыстос.

— Удома, — сказаў Фама. — Піва з гарэлкай жлукцяць. Вячэра.

— У іх, скажу я вам, тая вячэра… яна-ткі з самай раніцы, — сказаў Іуда.

Крокі будзілі цішыню.

— І нешта цяжка мне, хлопцы. Непамысна мне нешта. Не хачу я ісці да іх.

— А трэба, — сказаў Фама. — Па лычах ім надаваць трэба. Імя толькі ганьбяць. Пальцам аб палец на ўмацаваннях не стукнулі. Зброяю валодаць не вучацца. Адно п'юць, ды за бабамі… ды кепікі з тых, хто працуе, строяць. Збіць іх на горкі яблык ды сказаць, каб вымяталіся з горада, калі не хочуць.

— Згода, — сказаў Хрыстос. — Так і зробім.

Іуда зарагатаў:

— Слухай, што мне сёння сівавусы сказаў. Я, кажа, стары, ты не зразумееш гэтага так, нібыта я падлашчваюся да Хрыста. Якая ўжо тут ліслівасць, калі ў кожнае імгненне можам на адзін эшафот трапіць. Дык вось, кажа, здаецца мне, што ніякі ён не Хрыстос. І д'ябал з ім, мы яго і так любім. Чаму, пытаю, засумняваўся? Гэ, кажа, ды ён паноў замест каб павесіць — у Нёман загнаў. Не смейся, кажа. У Бога гумару няма. Ён чалавек сур'ёзны. Іначай, чым да сотага калена, не помсціць.

Сябры зарагаталі.

…Апосталы размясціліся асобна ад Хрыста з Анеяй, наводшыбе, аж у слабадзе за Каложскай царквою. Так было зручней і з жанчынамі, і з пітвом. Прынамсі, не трэба цягацца праз увесь горад, на вачах у людзей.

|< Пред. 484 485 486 487 488 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]