Хрыстос прызямлиыся ы Гародни   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 541 из 594

Злосць была такая, што, здавалася, не хавалі б і зусім, але дні стаялі яшчэ даволі цёплыя, нават часам гарачыя, і ўлады збаяліся міязмаў, якія, як вядома, нараджаюць праказу, воспу і паморкавую пошасць, чуму, не кажучы ўжо аб іншых акрасах жыцця.

Варта вяла яго па вуліцах, пракладаючы дарогу праз натоўп багатых мяшчан, гандляроў і разявак. Ён не глядзеў на іх. Ён глядзеў, як навалам кідаюць у фурманкі трупы, як іх вязуць, як змываюць з бруку засохлую кроў цэлымі балеямі вады. Ён ведаў, сёння ўначы яго зноў возьмуць у замак (беззаконнае катаванне пасля суда трэба было хаваць: усе ведалі аб ім і ўсе рабілі выгляд, што яго няма), а пасля праз гадзіну — дзень — тры — тыдзень (наколькі яго хопіць і наколькі хутка зняверацца ў поспеху кат і суддзі) адвядуць назад у цямніцу пры радавым судзе, каб трохі ачуняў, каб зацягнуліся перад каразнам раны. Але яму ўсё гэта было амаль усё роўна пасля таго, як Магдаліна дала новы гарт ягонаму сэрцу і паказала яшчэ раз, што за гэтую цвердзь варта гінуць. Што варта гінуць за ледзь прыкметную плесню на ёй, за людзей. Нічога, што яны пакуль напалову драпежнікі, напалову ахвяры, што жывуць сярод іх трусікі, тыгры і тхары. Што зробіш? Яны зараз толькі карані, што свідруюць зямлю і гной, яны доўга, вельмі доўга будуць свідраваць гной, пакуль не выганяць з сябе сцябліну, пакуль не разгарыцца на ёй прыўкрасная квяціна Дасканаласці. Ён прадбачыў, якая яна будзе, і за яе здатны быў загінуць.

Гэта было ўсё роўна. Неаднолькава было другое, тое, што вуліцамі везлі прах, у які ператварыліся найлепшыя з гэтых карэнняў, найбольш чыстыя і жыццяздатныя: сябры, браты, таварышы.

|< Пред. 539 540 541 542 543 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]