Страница:
539 из 594
— Цяжкавата мне вырашыць гэтае пытанне, — сказаў Жаба. — Памёр Хрыстос, а кажуць, што жывы. Нейкі Хрыстос памерлы, аб якім кажуць, што ён жывы.
— А ты не пніся, — сказаў Хрыстос. — Я тут — збоку. Вы падумайце, ці ўдасца вам усім вашымі смярдзючымі рукамі, усёй вашай дурной сілай забіць праўду? Бясслаўныя, ці здолееце вы зрынуць славу тых, хто гінуў і гіне за людзей, за народ? Нехта за іх крывёю кашляе — ён мацнейшы за вас са свіным вашым тлушчам. Некага вешаюць — яму даўжэйшае жыццё суджана, чым вам. Нічога з іхніх спраў не знікае. Гэта вы знікаеце. А яны — не. Бо яны за народ. За ўсе народы чыста, колькі іх ёсць. За ўсе, якіх вы сварыце, нацкоўваеце, прымушаеце біцца, каб абадраць порткі і з д'ябла і з Бога ды спакойна сядзець на нарадах сваёй с… — галавы ж у вас няма, — якая не менш чым у дванаццаць кулакоў.
Толькі адзін Юстын стаў мераць на краі стала — а колькі гэта будзе, зад у дванаццаць кулакоў? Астатнія страцілі раўнавагу.
Нібы навальніца ўзняла на ногі суд. Ірваліся да Братчыка, білі, мільгалі кіі. Ён глядзеў на іх не міргаючы. І гэта быў такі пякучы позірк, што кіі апусціліся. Суддзі крычалі, і ў гарачцы іхнія бязладныя словы нельга было зразумець. З глотак нібыта рваўся сабачы брэх.
— Што ж вы, людзі? — сказаў ён. — Асліха Валаамава і тая чалавечым голасам гаварыла.
|< Пред. 537 538 539 540 541 След. >|