Хрыстос прызямлиыся ы Гародни   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 566 из 594

На вуліцах густаварушыўся народ. Неба было сіняе і надзвычай спякотнае для верасня, з навальнічнымі хмарамі на даляглядзе. Здавалася, што на кароткі час вярнуўся ліпень. Над Нёманам, над Замкавай гарой, над Зітхальным гарбом, над усёй Гародняй плылі і плылі срэбныя павуціны.

Камедыю добра арганізавалі і толькі што не адрэпеціравалі. Кашпар Бекеш, які толькі два дні як прыехаў з вёскі і не бачыў усяго, што адбывалася ў Гародні, распытаўшы аб падзеях і паназіраўшы за падрыхтоўкаю, толькі і сказаў:

— Стараюцца. Са скуры вон лезуць. Гэта ж ганьба, калі атрымаецца горш, чым у Ерусаліме калісьці. Дык там дзікуны былі, а тут… проста мярзотнікі.

Святая служба сапраўды лезла са скуры. Яшчэ раніцай Юрася прывезлі з радавай турмы на Падол, на бераг Нёмана. Менавіта адсюль ён павінен быў падымацца Ўзвозам да замка, на Ўздыхальню. Па ўсёй гэтай дарозе двума ланцугамі стаяла закутая ў сталь варта. Людзей у лахманах паўсюль адцяснілі далей, да сцен дамоў, у двары і нішы. За спінамі латнікаў стаялі людзі, апранутыя ў аксаміт і дарагі фалендыш, буркацель і парчу. Зіхацела багатая зброя, вясёлкавыя паясы, пальчаткі тонкай скуры, саф'ян абутку.

І гэта было добра. Трэба было паказаць усім такі выбух народнага гневу, каб зрабілася ясна: паўтарэння Хрыстовай гісторыі ў Гародні не будзе.

Дзеля Хрыста збілі вялізны сасновы крыж, які ён меўся зацягнуць на Зітхальню. Ён павінен быў ісці першым, і з ім толькі два вартаўнікі з кордамі пры боку, з бізунамі ў руках.

|< Пред. 564 565 566 567 568 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]