Хрыстос прызямлиыся ы Гародни   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 584 из 594

Знайсці! Знайсці!

— Пагаспадарылі, называецца,— бурчаў кат. — Вяроўкі нельга знайсці, каб чалавека павесіць. Працуй вось, гары на працы — хаця б хто дзякуй сказаў.

Людзі чакалі. Стаяў і чакаў ля крыжа Хрыстос. Глядзеў на натоўп. І пад ягоным позіркам змаўкалі разубраныя і пашыраліся вочы апранутых у рыззё.

— Што з табой, Кашпар, куды глядзіш?

— Гэта я запомню. Гэта я ім запомню.

Вецер варушыў валасы Хрыста. Ён глядзеў, ён бачыў абліччы. Тысячы абліччаў. Бачыў жывых і забітых. І гэта было тое, неўміручае, імя чаму — Народ.



РАЗДЗЕЛ LХ ВЕРА ФАМЫ

І як моцна захочаш, то збудзецца ўсё:

Бунт, каханне, царства, жыццё.

Балада

Фама бачыў усё, што бачыў Хрыстос, хаця вочы ягоныя былі залітыя слязамі. Ён бачыў усё, таму што ўсё разумеў. І ён не мог больш. Ён маліўся, пакутліва напружваючы ўсю сваю веру, якой у яго было вельмі мала, і ўсё жаданне сваё, якому не было мяжы.

— Цуда! Цуда! Не толькі я — у с е… У с е хочуць цу-да! Хай знікне з ганебнага гэтага эшафота! Хай знікне! Хай знікне!

Ён да болю зажмурыў вочы, да знямення сціснуў валасатыя задзірыстыя, грэшныя свае кулакі.

— Малю. Малю. Усе моляць. Хай знікне. Хай будзе ў палях. Сярод добрых, сярод сваіх… Хай знікне з гэтага Садома! Хай знікне!

І тады ўдарыў пярун.

Ён ударыў так моцна і страшна, што ўсіх хістанула паветрам.

Фама расплюшчыў вочы.

|< Пред. 582 583 584 585 586 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]