Хрыстос прызямлиыся ы Гародни   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 586 из 594



А ў праломе ўсё яшчэ бразгалі, звінелі мячы. Маленькі строй сталлю стрымліваў тых коннікаў, якія маглі ўжо кінуцца ў пагоню.

Бекеш адчуваў небывалае захапленне, сам не ведаючы чаму. Не ведаючы. Бо гэта было якраз тое, чаго не хапала людзям ягонага кола.

І яшчэ ён бачыў, як жанчына, прыгожая высокай, вытанчанай прыгажосцю, ішла ад эшафота. Яна ўсміхалася, але з вачэй яе ліліся слёзы.

— Далей нічога, — пачуў ён яе ціхія словы.

Яна ішла да апусцелай ужо брамы, але здавалася, што яна ідзе ў нікуды. А за ёю, на некаторай адлегласці, ехаў на кані малады чалавек з гожым і разумным абліччам, якое спагадала, любіла, усё разумела і даравала ўсё.

І Кашпар на хвіліну пашкадаваў да болю гэтую кабету, прыгажосць якой была некалі такой смертаноснай, а цяпер такой прыступнай для бедаў, гора і памяці аб няшчасным каханні. А пасля зноў пачаў глядзець на агонь і слухаць музыку мячоў, якая сціхала (ён не ведаў, што заслон адступаў да чаўноў, каб правіцца за Нёман). Водсвет агню скакаў на яго абліччы, адбіваўся ў цёмна-сініх, вялізных вачах.

— Алёйза… Альбін-Рагвал, — раптам ціха, але цвёрда сказаў юнак. — Не палохайся толькі, добра?

— Чаго?

— Я скажу табе зараз страшнае. Тое, чаго дагэтуль я ніколі не чуў. А можа, і ты не чуў.

— Ну.

Францысканец сапраўды спалохаўся. Тон словаў маладога чалавека быў той, якім гавораць, адсякаючы ўсё сваё папярэдняе жыццё, а можа, і ўвогуле абрываючы ніць гэтага жыцця.

|< Пред. 584 585 586 587 588 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]