Хрыстос прызямлиыся ы Гародни   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 92 из 594



Рукі магнатавыбралі са скрыні нейкія невялікія прадметы і расстаўлялі на дне начовак.

Вось яны паставілі выразаную з дрэва белую Камянецкую вежу, на «поўнач» ад яе, наводдаль, Каложу, будынак курыі. Узвялі маленькія вежы замка. Потым, бліжэй да правай рукі, узніклі валы і будынкі, у якіх кожны абазнаны чалавек пазнаў бы Менск. Пасля апусціліся на дно начовак вежы Кракава, а яшчэ далей — карункавы Кёльнскі сабор.

Сталі на сваё месца, бліжэй да краю начовак, абацтва ў Кентэрберы і змрочны Дурбан Кастл. Далей, за паласою сіняй фарбы, Жаба паставіў прыступчатую юкатанскую піраміду і нешта накшталт пагады, паколькі на дне начовак там было напісана «Вялікае Чыпанга»*.

* Чыпанга, як называў Марка Пола, — Японія.

Ён не разбіраўся, дзе там што. Проста абазнаныя людзі шмат разоў паказвалі яму, дзе што павінна стаяць, і ён мог рабіць гэта нават п'яны, а значыцца, ва ўсіх гэтых ягоных дзеяннях было не больш ведання краін і цвердзі зямной, чым у пчалы, якая будуе соты, ведання геаметрыі.

Служка ўжо некалькі разоў гукаў яго. Жаба не звяртаў увагі.

— Вашамосць…

Маўчанне. Рукі цяпер ставяць на дно лясы. Шмат лясоў.

— Вашамосць, гэтыя… хадакі са Шчучынскага наваколля просяць падатак збавіць. Сорак два чалавекі па колькасці вёсак. Не ідуць прэч.

— І не думай. «Ідзі з падарункамі — і добра табе будзе», — сказаў Саламон. А я ў калегіюме вучыўся. Я трохі-трохі разумнейшы за Саламона.

|< Пред. 90 91 92 93 94 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]