Хрыстос прызямлиыся ы Гародни   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 94 из 594

Астатнія засталіся, варушылі над напорам плыні рукамі, уздымалі іх па меры таго, як падымалася вада. Нібы цягнулі гэтыя рукі да тых, што былі на стрэхах.

Потым вада заліла іх з галавой, і яны стаялі, узняўшы рукі ўгору. Плынь пачала ўкрываць дворныя пабудовы… дахі…

Войт узяў адну ляльку са страхі і паставіў яе на званіцу. Вада ўжо заліла хаты і дрэвы. Толькі плавалі, паступова запаўняючыся вадой, некалькі лялек. Маленькія бурбалкі вырываліся ў іх з ратоў: відаць, у паветраны звон іхняга полага цела вялі тонкія, як волас, праходы.

Жаба ўзяў адну фігурку і паставіў яе на край ночваў. Усміхнуўся ёй.

…Заліло ўжо і званіцы. Павольна ішлі на дно «плыўцы».

…І калі ўсе яны зніклі, войт зняў з краю ночваў самотную фігурку, апусціў яе на ваду і стаў сачыць.

Якраз у гэты момант дамініканец праслізнуў у дзверы.

— Хадземце, вашамосць. Хадземце, сын мой.

— Куд-ды? — не адрываючыся ад відовішча, спытаў магнат.

— Рада сабралася. Самазванца гэтага, Хрыста з апосталамі, судзіць.

— А-а. Гэта я заўсёды.

Фларыян заўважыў стан свайго субяседніка.

— Можаце і застацца. Нам толькі ключы ад «апраметнай».

— Н-не-е, — закруціў галавою Жаба. — Гэта, можа, у іншых войтаў так. А я такі войт, што ключы гэтыя ў мяне з-заўсёды на поясе. Без войта не адчыніце. Хочаце адчыніць — ідзіце па войта. Раз «апраметная» адчынена — значыцца, войт там… Дзе кат?

— Паскакалі за ім.

— Эг-ге. Добра… добра.

|< Пред. 92 93 94 95 96 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]