Хрыстос прызямлиыся ы Гародни   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 93 из 594



Пасля на дне начовак з'явіліся ўжо хаткі, дамочкі, садкі, кароўкі і конікі на зялёных плямах.

— Крыкам крычаць, вашамосць.

— Тады павесіць, — гікнуў Жаба. — Па-ве-сіць. «Карай сына і не абурайся крыкам ягоным», — сказаў Саламон. А я паразумнейшы за Саламона. Я, можа, сам ёсць бог. Га?

— Так. Так.

— Ідзі.

Служка пайшоў, вырашыўшы ўсіх не вешаць, а павесіць, дзеля постраху, аднаго-двух. Жаба расстаўляў цяпер на дне фігуркі людзей. Лялькі былі драўляныя. Рукі іхнія, змацаваныя на суставах ніткамі, боўталіся. Урэшце скрыня апусцела. Войт пацягнуў з суляі і адставіў яе. Абапёрся падбароддзем на кулакі і зверху стаў глядзець на ночвы.

Плылі рэкі, стаялі гожыя гарады, пасвіліся на паплавах чароды. Жаба глядзеў на гэтую жывую, шчаслівую зямную лагчыну з замілаваннем.

— Хочаш да мяне? — спытаў ён у адной лялькі.

Лялька маўчала.

— Глядзі, пашкадуеш.

Ён узяў суседнюю фігурку і паставіў яе бліжэй да хаты… Потым уздыхнуў і выцягнуў з дна бочкі шпунт. У начоўкі нямоцным струменем паліла вада…

— «Ад чалавека да жывёлаў і гадаў», — прашаптаў Жаба.

Ноздры ягоныя дрыжэлі, пашыраліся. Вада ўжо разлілася па дне начовак, дасягнула лялькам да каленяў. Жаба пераставіў тых з іх, што былі блізка, на стрэхі хацінак. Астатнія паступова заліваліся вадою і не ўсплывалі, бо ў ножкі быў заліты свінец.

Вось ужо заліло авечак… кароў… коней… Некаторыя чарапяныя і касцяныя фігуркі ўсплылі, бо былі пустыя ўнутры. Вада паступова набіралася ў іх, і яны павольна апускаліся ў яе.

|< Пред. 91 92 93 94 95 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]