Залаты прамень (на белорусском языке) :: Колас Якуб
Страница:
2 из 7
I лiчылася вялiкiм блюзнерствам не толькi пратэставаць, а нават i думаць, што гэты лад патрабуе некаторых змен i паправак. А патрэба ў такiх зменах была, бо калi да гэтага ладу падысцi з меркаю нават звычайнай крытыкi, дык у iм няцяжка знайсцi заганы i нават, калi на тое пайшло, i несправядлiвасць. I гэта можна давесцi фактамi. Напрыклад: цi справядлiва, што на кволенькiя былiнкi нападае тля i высмоктвае iх мядовы сок? Цi справядлiва, што на горачку, дзе так слаўна грэе сонца, не дапускаюцца бруснiцы, чорныя ягады, ну i хоць бы сабе дзераза? Чаму горкiя асiны маюць права лапатаць на ўвесь лес, а нiзенькi верас змушан тулiцца да зямлi i маўчаць? Чаму адным - сонца, а другiм - цень? I наогул, чаму адны павiнны прыносiць ахвяры, каб на iх трупах будавалi свой дабрабыт другiя?
Усе такiя факты - а колькасць iх можна было б i значна павялiчыць - цi не знаходзяцца ў супярэчнасцi з гармонiяй дабра i хараства? А калi гэта так, дык чаму ж не змагацца супраць несправядлiвасцi? I яшчэ адно важнае пытанне: як магло стацца, што лясное грамадства лiчыла гэты лад за выяўленне пэўнай гармонii дабра i хараства?
Каб адказ на такое пытанне стаў ясным, трэба паглядзець, што рабiлася тут уночы. Але наўперад трэба зазначыць яшчэ вось што (для мае казкi яно таксама мае значэнне). Нягледзячы на гэтую гармонiю дабра i хараства, лясное грамадства адчувала, што яму чагось не стае, што над iм ёсць нешта такое, што не дае паўнаты жыцця. Разумеецца, на гэта была свая прычына, але аб ёй лепш падумайце самi, бо я баюся, каб мая казка вам не надакучыла.
|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|