Жыццё людзей (на белорусском языке) :: Моруа Андрэ
Страница:
19 из 28
Безумоўна, як толькi мы пачалi выкарыстоўваць праменнi, значна лягчэй стала праводзiць эксперыменты на далёкай адлегласцi, бо дзякуючы праменням мы атрымалi магчымасць падхоплiваць целы, манiпуляваць iмi i нават пераносiць з аднаго месца ў другое. Аднак людзi - iстоты вельмi маленькiя, кволыя, i выпрабаванне на iх праменняў - справа грубая i жорсткая. Таму спачатку некаторыя людзi гiнўлi ў час эксперыментаў. Спатрэбiлiся звышдакладныя выпрамяняльныя прылады, каб дасягаць аб'екта назiрання i абыходзiцца з iм з патрэбнай асцярожнасцю. У прыватнасцi, калi мы пачалi пераносiць людзей з аднаго месца ў другое, то спачатку не ўлiчвалi супрацiўлення гэтых iстот. Мы пераносiлi iх занадта хутка праз паветраныя слаi, якiмi акружана Зямля, i людзi задыхалiся. Мы былi вымушаныя стварыць такую ўстаноўку, усярэдзiне якой шкодныя эфекты ад хуткасцi перамяшчэння не ўспрымалiся. Праводзячы доследы па разразанню i пераносу людскiх гнёздаў, мы спачатку не ўлiчвалi канструкцыi будынкаў. I толькi ў ходзе эксперыментаў навучылiся ўтрымлiваць iх, выкарыстоўваючы моцны пучок праменняў.
Чытач знойдзе тут геаграфiчную карту той часткi зямной паверхнi, дзе мы правялi найбольш iстотныя эксперыменты. Просiм звярнуць увагу на два вялiкiя чалавечыя мурашнiкi, якiя мы назвалi: Хаатычны i Строгi. Гэтыя назвы потым былi прыняты ўсiмi астрасацыёлагамi. А мы, даючы iх, кiравалiся тым, што гэтыя мурашнiкi вельмi адрознiваюцца памiж сабой: адзiн здзiўляе строгасцю свайго плана, другi ўяўляе сабой нейкае складанае перапляценне крывых вулачак. Хаатычны i Строгi мурашнiкi аддзелены адзiн ад аднаго нейкай блiскучай лiнiяй. Мы мяркуем, што гэта мора. Самы вялiкi мурашнiк на Зямлi - Геаметрычны. Ён яшчэ больш правiльны, чым Строгi.
|< Пред. 17 18 19 20 21 След. >|